https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Патрабаванні да раскладу і рэжыму навучальных заняткаў у школах аптымізавалі ў Беларусі


У Беларусі аптымізавалі патрабаванні да раскладу і рэжыму навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Адпаведную інфармацыю размясціла Міністэрства аховы здароўя на сваім сайце, растлумачваючы нормы пастановы Саўміна ад 7 жніўня 2019 года нумар 525 "Аб зацвярджэнні спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі".

У прыватнасці, аптымізаваны патрабаванні да раскладу і рэжыму навучальных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Так, выключана патрабаванне аб чаргаванні цяжкіх і лёгкіх навучальных прадметаў, дазволена правядзенне кантрольных работ у панядзелак, здваенне урокаў па фізкультуры для вучняў старэйшых за 18 гадоў, скарочана працягласць перазменкі, дапушчана правядзенне факультатыўных урокаў перад пачаткам навучальных заняткаў, калі яны пачынаюцца ў 9.00.

У плане харчавання дзяцей вызначаны асноўныя патрабаванні па папярэджанні групавой захваральнасці на вострыя кішэчныя інфекцыі. Выключаны залішнія патрабаванні да адбору сутачных проб, тэхналогіі прыгатавання асобных страў, іх рэкамендаваныя аб`ёмы і інш. Устаноўлены агульныя патрабаванні да рацыёну харчавання навучэнцаў, у тым ліку ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Патрабаванні да рацыёну дзяцей аптымізаваны для захавання прынцыпаў дзіцячай дыетэтыкі, забеспячэння збалансаваным па харчовых рэчывах і энергіі харчаваннем.

Дадаткова вызначана абавязковасць арганізацыі навучальных заняткаў па 6-дзённым (а не па 5-дзённым) навучальным тыдні ў няпрофільных 10-11 класах (у якіх з 2018/2019 навучальнага года ўведзена прафесійнае працоўнае навучанне ў колькасці 6 навучальных гадзін на тыдзень).

Унесены патрабаванні да ўмоў і рэжыму заняткаў з выкарыстаннем навучальна-вылічальнай тэхнікі. Ва ўстановах для дарослых вызначана працягласць навучальнага занятку (45 мінут).

Ва ўстановах вышэйшай адукацыі рэгламентавана вучэбная нагрузка для студэнтаў першага і другога курсаў дзённай формы навучання, устаноўлена мінімальная працягласць перапынкаў, вызначаны патрабаванні да правядзення кантрольных работ.

Па ўстановах дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі выключаны патрабаванні адносна вызначэння ўзросту пачатку заняткаў у аб`яднаннях па інтарэсах і інш.

Адпаведныя змяненні будуць унесены ў санітарныя нормы і правілы. Да гэтага патрабаванні санітарных норм, якія супярэчаць пастанове, выконвацца не павінны.

Пастанова Саўміна падрыхтавана Міністэрствам аховы здароўя на падставе дэкрэта нумар 7 ад 23 лістапада 2017 года "Аб развіцці прадпрымальніцтва".

Спецыфічныя санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні распаўсюджваюцца на ўстановы адукацыі незалежна ад форм уласнасці і ведамаснай прыналежнасці.

30 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.08.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:448
 
Ключевые слова:
Среднее образование Режим Питание в школе Расписание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме