https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэгістрацыя на ЦТ пачынаецца 2 мая, заявы ад абітурыентаў чакаюць па электроннай пошце


Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).
Схема рэгістрацыі абітурыентаў на ЦТ у бягучым годзе змяняецца ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй.

"Абітурыент падае заяву на свой выбар на адной з дзяржаўных моў Беларусі. Форма размешчана на сайце РІКВ. Яна павінна быць запоўнена ў электронным выглядзе ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструкцыі і адаслана з асабістага электроннага адраса абітурыента ў перыяд з 2 мая па 1 чэрвеня (да 18.00) на адрас электроннай пошты аднаго з пунктаў рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў ЦТ", - праінфармавалі ў РІКВ.

Адрасы электроннай пошты пунктаў рэгістрацыі, куды неабходна адправіць заяву, інструкцыя па яе запаўненні і ўзор размешчаны на сайце РІКВ.

Пункт рэгістрацыі не пазней за адзін рабочы дзень з моманту паступлення заявы (для тых, што будуць атрыманы 1 чэрвеня, гэта будзе 19.00 таго ж дня) адправіць на адрас электроннай пошты абітурыента нумар асабовага рахунку. Ён будзе неабходны для ўнясення платы за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ (акрамя льготнай катэгорыі грамадзян).

Зрабіць неабходныя плацяжы абітурыент павінен да наведвання пункта рэгістрацыі і не пазней за 1 чэрвеня праз сістэму "Разлік" (АРІП). Інструкцыя па аплаце ёсць на сайце РІКВ.

"Для недапушчэння масавага скопішча людзей пункты рэгістрацыі арганізуюць папярэдні запіс (фарміруюць электронную чаргу). Перад іх наведваннем неабходна азнаёміцца з інфармацыяй па гэтым пытанні на сайце пункта рэгістрацыі, куды абітурыент выслаў заяву для ўдзелу ў ЦТ", - растлумачылі ў РІКВ.

Забіраць пропускі на ЦТ абітурыент павінен асабіста ў прапанаваныя яму дату і час. Пры сабе трэба будзе мець дакумент, што засведчвае асобу (пашпарт, пасведчанне на права жырства, пасведчанне бежанца), або даведку, што выдаецца ў выпадку іх страты або крадзяжу.

Абітурыенты, з якіх плата за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ не збіраецца, таксама запаўняюць анкету і высылаюць яе на адрас электроннай пошты пункта рэгістрацыі. Пасля гэтага яны павінны ў прапанаваныя ім тэрміны асабіста забраць пропускі, маючы пры сабе акрамя пашпарта, пасведчанні на права жыхарства і іншыя дакументы, што пацвярджаюць права на льготу.

Працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ лічыцца завершаным толькі пасля таго, як абітурыент атрымае пропускі.

Пры жаданні можна змяніць прадметы для здачы на ЦТ. Калі заява адпраўлена, а рэгістрацыя яшчэ ідзе, то пра сваё рашэнне абітурыент павінен паведаміць, калі прыйдзе ў пункт рэгістрацыі. Калі пропускі ўжо на руках, то давядзецца зноў забраніраваць дату і час наведвання пункта рэгістрацыі, у якім яны былі аформлены, і асабіста перарэгістравацца.

У кожным пункце рэгістрацыі арганізавана работа гарачай лініі для інфармацыйнай падтрымкі абітурыентаў па ўсіх пытаннях рэгістрацыі і праходжання ЦТ.

30 красавіка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2020
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:467
 
Ключевые слова:
Централизованное тестирование Вступительная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме