https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спадарожнік "BSUSat-1" больш за 500 дзён паспяхова працуе на арбіце


Апарат быў запушчаны ў 2018 годзе і стаў першым універсітэцкім спадарожнікам у сістэме беларускай адукацыі і трэцім аб`ектам айчыннага паходжання на калязямной арбіце.
Як паведамляе прэс-служба ўніверсітэта, у цяперашні час спадарожнік выкарыстоўваецца як вучэбна-навуковая лабараторыя пры падрыхтоўцы спецыялістаў для аэракасмічнай галіны.

Студэнты БДУ расшыфроўваюць тэлеметрыю, апрацоўваюць дадзеныя, ацэньваюць дакладнасць арыентацыі спадарожніка, складаюць карты радыяцыйнага фону, магнітных анамалій Зямлі і г.д. Практыка па кіраванні BSUSat-1 прымяняецца ў напісанні курсавых і дыпломных работ.

Навуковы складнік выкарыстання спадарожніка заключаецца ў вывучэнні ўздзеяння касмічнага асяроддзя на абсталяванне і матэрыялы нанаспадарожніка, правядзенні радыяцыйнага маніторынгу калязямной прасторы, даследаванні алгарытмаў кіравання стабілізацыяй спадарожніка. Яго сігналы могуць прымаць усе жадаючыя радыёаматары пры наяўнасці мінімальнага абсталявання. Касмічны апарат з перыядычнасцю адзін раз у 40 секунд перадае інфармацыю пра стан сістэмы. Над Беларуссю спадарожнік пралятае шэсць разоў у суткі.

Дзякуючы энтузіястам па ўсім свеце беларускія навукоўцы  атрымліваюць дадзеныя з розных кропак планеты. Напрыклад, радыёаматар з Японіі дапамог адсачыць збой у сістэме спадарожніка. Дзякуючы аператыўнаму апавяшчэнню праз акаунт BSUSat-1 у сацыяльнай сетцы “Твітар” інжынеры змаглі змяніць тэмп перадачы дадзеных і прадухіліць пераграванне аднаго з модуляў касмічнага аппарата. Акрамя таго, супрацоўнікі ВНУ праз радыёсігналы спадарожніка зашыфроўваць паведамленні, віншуюць і дзякуюць самых актыўных радыёаматараў.

У цяперашні час выкладчыкі і студэнты факультэта радыёфізікі і камп`ютарных тэхналогій і Цэнтра аэракасмічнай адукацыі БДУ вядуць працу над другім універсітэцкім спадарожнікам. Яго зборка завершыцца да канца 2020 года. Эксплуатацыя новага апарата накіравана на развіццё аэракасмічнай адукацыі і паляпшэнне яе якасці. Модулі ў складзе нанаспадарожніка дазволяць праводзіць эксперыменты па ацэнцы сонечнай актыўнасці, адсочванні самалётаў, назіранні прыродных і атмасферных з`яў і г.д. Тэхнічныя элементы апарата ўніверсальныя і могуць трансфармавацца пад канкрэтныя даследчыя задачы.

Надзея Нікалаева
Звязда, 11 красавіка 2020
 
Дата публикации:11.04.2020
Тематика:Товары из Беларуси, Образование в Беларуси
Просмотров:553
 
Ключевые слова:
Дистанционное зондирование Земли Спутник BSUSat-1 Белорусский государственный университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме