https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Уступная кампанія ў Беларусі праходзіць у штатным рэжыме


Аб гэтым паведаміў 23-га ліпеня міністр адукацыі Ігар Карпенка.
"Кампанія ўступае ў стадыю завяршэння. Практычна завяршылася залічэнне на бюджэтныя месцы, цяпер праводзіцца прыём на платнай аснове ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Пачаты прыём дакументаў у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы на бюджэтныя месцы. Кампанія ідзе па плане, нейкіх сур`ёзных пытанняў, якія ўплывалі б на яе ход, не выяўлена. Дзяржаўная камісія, вядома ж, скажа сваё важкае слова аб уступнай кампаніі, але пакуль можна сказаць, што яна праходзіць у штатным рэжыме", - расказаў Ігар Карпенка.

Ён лічыць, што змяненне методыкі падліку балаў на цэнтралізаваным тэставанні дае магчымасць больш аб`ектыўна ацаніць узровень ведаў абітурыентаў.

"Ацэнкі, атрыманыя ў гэтым годзе на ЦТ, больш набліжаны да тых вынікаў, якія школьнікі мелі ў сваіх установах адукацыі. Гэта значыць сёння кожны школьнік можа параўнаць, што ён засвоіў, што не, на якія пытанні адказаў або не адказаў, і супаставіць ацэнку, якую атрымаў на ЦТ, з ацэнкай у школе. Гэта больш рэальная карціна, якая дасць магчымасць і нам - Міністэрству адукацыі аналізаваць у разрэзе раёнаў, абласцей і нават канкрэтных устаноў адукацыі, наколькі якасна выбудаваны адукацыйны працэс. Такая інфармацыя дазволіць больш аб`ектыўна зірнуць на дзейнасць выкладчыцкага складу ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі ў плане падрыхтоўкі школьнікаў да выхаду ў самастойнае жыццё і ацаніць якасць іх ведаў", - адзначыў міністр.

Ігар Карпенка парэкамендаваў абітурыентам, якія не прайшлі па конкурсе ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, падаць дакументы ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Ён нагадаў, што ўсе праграмы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі інтэграваны і даюць магчымасць развівацца па нарастаючай, атрымліваць адпаведныя кампетэнцыі ў залежнасці ад узроўню адукацыі.

"Калі ў кагосьці ў гэтым годзе была няўдачная спроба паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову, не трэба адчайвацца, - падкрэсліў Ігар Карпенка. - Я парэкамендаваў бы пайсці ў сярэднюю спецыяльную альбо прафесійна-тэхнічную навучальную ўстанову, атрымаць прафесію, якая найбольш блізкая, атрымаць пэўныя прафесійныя навыкі, а затым далей спрабаваць паступаць ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Тым больш у нас выбудавана сістэма, якая дае магчымасць мець пэўныя прэферэнцыі пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы пасля заканчэння ўжо прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў".

23 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.07.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:412
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания Высшая школа Профтехобразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме