https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


БНТУ будзе рыхтаваць інжынерныя кадры для эканомікі Узбекістана


Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт будзе рыхтаваць інжынерныя кадры для эканомікі Узбекістана, паведаміў прарэктар па навуковай рабоце ВНУ Аляксандр Малярэвіч.
"Супрацоўніцтва ўніверсітэта з узбекістанскім бокам развіваецца вельмі інтэнсіўна пасля візіту кіраўніка дзяржавы ва Узбекістан у верасні мінулага года. Агульных інтарэсаў шмат, асабліва ў тэхнічнай галіне. Для нашага ўніверсітэта - гэта металургія, апрацоўка матэрыялаў, будаўніцтва, дарожнае будаўніцтва. Мы ўжо разглядаем шэраг праектаў з Ташкенцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам. У прыватнасці, на яго базе ствараецца навучальная ўстанова, дзе будуць рыхтавацца ўзбекскія студэнты для далейшага навучання ў нашым універсітэце. Акрамя таго, гэта падрыхтоўка аспірантаў, магістрантаў, дактарантаў, значыць, увесь спектр падрыхтоўкі інжынерных і навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі", - расказаў Аляксандр Малярэвіч.

Паводле яго слоў, падрыхтоўка інжынерных кадраў будзе ажыццяўляцца па схеме два плюс два.

"Два гады ўзбекістанскія грамадзяне вучацца ў сябе на радзіме, дзе яны вывучаюць агульнаадукацыйныя прадметы, а потым на спецыялізацыю прыязджаюць сюды і заканчваюць навучанне, атрымліваюць дыплом БНТУ", - адзначыў прарэктар па навуковай рабоце.

Аляксандр Малярэвіч дадаў, што яшчэ адзін з напрамкаў, да якога Узбекістан выказаў інтарэс, - апрацоўка паўправадніковых матэрыялаў для мікраэлектроннай прамысловасці.

"Узбекістанскі бок вельмі зацікаўлены ва ўмацаванні кантактаў і пашырэнні сувязей. Гэты рух ідзе вельмі інтэнсіўна. Мы арыентаваны пакуль што на адзін універсітэт, таму што адразу ісці па ўсіх напрамках немагчыма, трэба пачаць з буйнога партнёра, адпрацаваць схемы магчымага супрацоўніцтва, атрымаць вопыт і потым можна рухацца далей. Ташкенцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт не адзіны. На яго базе іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы Узбекістана таксама могуць з намі працаваць", - сказаў ён.

Як чакаецца, Беларуска-ўзбекскі міжгаліновы інстытут прыкладных тэхнічных кваліфікацый ужо з 1 верасня пачне набор студэнтаў, якія будуць вучыцца па сумесных праграмах.

Прадугледжваецца, што асноўным напрамкам работы інстытута стане падрыхтоўка, перападрыхтоўка, стажыроўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў па стратэгічна важных для Узбекістана напрамках на аснове сумесных адукацыйных праграм, а таксама рэалізацыя навуковай, інавацыйнай дзейнасці і яе камерцыялізацыя.

"У будучым плануецца, што спектр спецыяльнасцей будзе пашырацца, з`явяцца перспектыўныя спецыяльнасці, звязаныя не толькі з аўтамабілебудаваннем, трактарабудаваннем, горнай справай, ліцейнай вытворчасцю, але і лічбавай эканомікай, робатызацыяй і многім іншым", - падкрэсліў кіраўнік сумеснага інстытута з беларускага боку прафесар Ігар Ганчаронак.

Сёння Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт наведвае дэлегацыя з 30 прарэктараў па навуковай і інавацыйнай дзейнасці ВНУ Узбекістана ў мэтах развіцця міжнароднага супрацоўніцтва. У БНТУ будуць прэзентаваны перадавыя навукова-даследчыя лабараторыі, інавацыйныя плазменныя і лазерныя тэхналогіі, а таксама навукова-тэхналагічны парк "Палітэхнік".

"Я думаю, што ў нас ёсць шмат напрамкаў, па якіх мы маглі б супрацоўнічаць. У будучым мы спадзяёмся, што, выкарыстоўваючы веды і знаёмствы, якія мы цяпер набываем, з нашымі калегамі будзем распрацоўваць і ўкараняць сумесныя праекты", - адзначыў намеснік дырэктара па навуцы і інавацыях Фізіка-тэхнічнага інстытута Акадэміі навук Узбекістана Аслідзін Камілаў.

24 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:348
 
Ключевые слова:
Узбекистан Сотрудничество Инженерные кадры Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме