https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Высокатэхналагічную вытворчасць радыёэлектроннай аппаратуры арганізавалі ў БДУ


Выраб электроннага абсталявання стане адным з напрамкаў навукова-тэхналагічнага парку “Унітэхпрам БДУ”. Тут плануецца стварэнне макетных узораў, дробнасерыйны выпуск і правядзенне тэхнічнага кантролю гатовых вырабаў.
Асаблівасць новай тэхнічнай пляцоўкі заключаецца ў магчымасці рэалізаваць любую наватарскую ідэю ў галіне электронікі. Яе функцыянаванне арыентавана на бесперапыннасць адукацыйнага і навукова-практычнага працэсу падрыхтоўкі студэнтаў.

Гэта з`яўляецца ключавым у змесце мадэлі “Універсітэт 3.0”, якая рэалізуецца ў БДУ і прадугледжвае падрыхтоўку спецыялістаў з інавацыйнымі, вынаходніцкімі і прадпрымальніцкімі кампетэнцыямі. Акрамя таго, у тэхнапарку будуць распрацоўваць па індывідуальным заказе прыборы рознай складанасці - ад электронных вузлоў да камп’ютарызаваных вымяральна-кіруючых сістэм — як па макетах студэнтаў і выкладчыкаў БДУ, так і па заказу іншых арганізацый.

У цяперашні час на ўчастку выконваюцца работы па вырабе электронных модуляў і датчыкаў для нанаспадарожніка БДУ новага пакалення. Таксама распачаты дробнасерыйны выпуск шматфункцыянальных вымяральных комплексаў “Alma Meter 2”. У бліжэйшы час запусцяць доследную партыю “інтэлектуальных” упрыгожванняў, прызначаных для маніторынгу навакольнага асяроддзя. Аўтарамі праекта выступілі студэнты факультэта радыёфізікі і камп`ютарных тэхналогій БДУ.

На дадзеным этапе тэхнічны ўчастак укамплектаваны шматфункцыянальным абсталяваннем для механічнай апрацоўкі дэталяў, паўаўтаматычнага і ручнога мантажу электронных кампанентаў, зборкі і наладкі электронных вузлоў вырабаў і г.д. Сярод іх фрэзерны і такарны станкі з лічбавым праграмным кіраваннем, лазерны гравіравальны станок, высакаякасны прынтар для 3D-макетавання, безакулярны стэрэамікраскоп.

Аснашчэнне вытворчага ўчастка выканана ў рамках інавацыйнага праекта развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы навукова-тэхналагічнага парку Унітэхпрам БДУ.

Даведка

Вучэбна-навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Унітэхпрам БДУ” створана ў 1999 годзе з мэтай вытворчасці інавацыйнай прадукцыі. У 2017 годзе яму быў прысвоены статус навукова-тэхналагічнага парка. Сёння прадпрыемства займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і рэалізацыяй медыцынскага, вымяральнага і вылічальнага абсталявання; арыгінальных фармацэўтычных субстанцый і гатовых лекавых сродкаў для лячэння анкалагічных і сардэчна-сасудзiстых захворванняў; прыбораў для спадарожнікавых сістэм маніторынгу транспарту; харчовых абагачальных дабавак, фітасолей, прэпаратаў для падкормкі раслін і г.д.

Надзея Нікалаева
Звязда, 18 студзеня 2020
 
Дата публикации:18.01.2020
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:476
 
Ключевые слова:
Радиотехника Белорусский государственный университет Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме