https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ВНУ неабходна праводзіць сістэмную работу па павышэнні канкурэнтаздольнасці на сусветным рынку адукацыйных паслуг


Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў час семінара рэктараў устаноў вышэйшай адукацы.
"На ўзроўні ВНУ трэба праводзіць сістэмную работу па павышэнні канкурэнтаздольнасці вышэйшай адукацыі на сусветным рынку адукацыйных паслуг і стрымліванні адтоку моладзі за мяжу. Кіраўнікі ўніверсітэтаў павінны арганізаваць зладжаную і планамерную работу па пашырэнні пераліку паслуг у галіне адукацыі, што прадастаўляюцца для замежных грамадзян. Гэта арганізацыя навучання на англійскай мове, у дыстанцыйнай форме, рэалізацыя сумесных адукацыйных праграм і праектаў, пашырэнне ўдзелу ў экспарце паслуг устаноў, якія ўваходзяць у структуру ВНУ, арганізацыя работы па аказанні паслуг замежным грамадзянам у канікулярны перыяд", - сказаў Ігар Карпенка.

Ён дадаў, што цяпер у Беларусі праходзяць навучанне каля 23 тыс. замежных студэнтаў са 108 краін свету. Асобнае пытанне - пазіцыі ў міжнародных рэйтынгах.

"Не ўсе вычарпалі свае рэзервы, асноўны з якіх - павышэнне публікацыйнай актыўнасці выкладчыкаў устаноў вышэйшай адукацыі, асабліва ў навуковых часопісах, што індэксуюцца ў вядучых міжнародных базах даных. Сёння трэба ўдзяляць гэтаму пытанню асаблівую ўвагу. Гэта галоўны стрымальны фактар павышэння пазіцый айчынных універсітэтаў у міжнародных рэйтынгах і, як вынік, росту экспарту паслуг у галіне адукацыі і навукі", - адзначыў міністр.

Ігар Карпенка звярнуў увагу і на магістарскую падрыхтоўку. "Кіраўніцтву ўстаноў вышэйшай адукацыі трэба арганізаваць зладжаную і сістэмную работу па аператыўным абнаўленні зместу магістарскай падрыхтоўкі. Мы бачым, што выпускнікамі І ступені вышэйшай адукацыі, патэнцыяльнымі кандыдатамі на паступленне ў магістратуру не арганізавана неабходная прафарыентацыйная і растлумачальная работа, якая дазволіла б забяспечыць прыём у магістратуру маладых людзей, матываваных на будучую навукова-інавацыйную і адукацыйную дзейнасць", - сказаў ён.

Міністр таксама дадаў, што з улікам вынікаў прыёму абітурыентаў у 2019 годзе на бюджэтную і платную формы навучання неабходна яшчэ раз паглядзець на заяўкі работадаўцаў, кадравы патэнцыял кафедраў і ўважліва падысці да фармавання аб`ёмаў і структуры прыёму на 2020 год.

Па асобных запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцях, у першую чаргу тэхніка-тэхналагічнага профілю, неабходна прапрацаваць і ўнесці ў Міністэрства адукацыі абгрунтаваныя прапановы па павелічэнні прыёму.

Семінар рэктараў ВНУ на тэму "Аб удасканаленні сістэмы вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь" праходзіць сёння на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У яго праграму ўключаны такія пытанні, як асноўныя напрамкі развіцця вышэйшай адукацыі ў 2019-2020 навучальным годзе; удасканаленне навукова-метадычнага забеспячэння сістэмы вышэйшай адукацыі; арганізацыя і правядзенне цэнтралізаванага тэставання.

25 кастрычніка 2019, Баранавічы
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.10.2019
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:628
 
Ключевые слова:
Высшее образование Централизованное тестирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме