https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аклады асобных катэгорый сельскіх педагогаў павышаюцца на 20 працэнтаў


Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Савет Міністраў прыняў пастанову нумар 630 ад 18 верасня 2019 года, якой прадугледжана павышэнне тарыфных ставак (акладаў) некаторых катэгорый педработнікаў на 20 працэнтаў.

Размова ідзе пра педагогаў устаноў адукацыі (структурных, адасобленых падраздзяленняў), што фінансуюцца з бюджэту, знаходзяцца па-за сельскай мясцовасці, калі працоўнае месца педагогаў пры гэтым размешчана ў сельскай мясцовасці; педагогаў адасобленых падраздзяленняў устаноў адукацыі, што фінансуюцца з бюджэту, знаходзяцца ў сельскай мясцовасці; а таксама прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў, чыё працоўнае месца таксама знаходзіцца ў вёсцы.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Дакумент распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 верасня 2019 года, і дзейнічае да 31 снежня бягучага года.

19 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.09.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:455
 
Ключевые слова:
Зарплата Педагоги Бюджет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме