https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў новым навучальным годзе за парты сядуць больш за 1 млн вучняў


Аб гэтым паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка перад пачаткам пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі "Аб эфектыўнасці мер па павышэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі" ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
"У новым навучальным годзе за парты сядуць 1 млн 30 тыс. вучняў. З іх 115 тыс. першакласнікаў - гэта на 5 тыс. больш, чым у мінулым годзе", - расказаў Ігар Карпенка. Ён нагадаў, што ў новым навучальным годзе плануецца адкрыць восем школ-новабудоўляў.

"Усяго будуць функцыянаваць 3 тыс. 3 школы, 88 працэнтаў з іх ужо атрымалі пашпарты гатоўнасці. У мінулым годзе функцыянавалі 3 тыс. 35 школ, гэта значыць па сістэме адукацыі праходзіць аптымізацыя, закрываюцца малакамплектныя бесперспектыўныя школы. Разам з тым арганізаваны падвоз вучняў ва ўстановы адукацыі. Так, у новым навучальным годзе на падвозе навучэнцаў будуць працаваць 1,7 тыс. аўтобусаў", - адзначыў міністр.

21 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.08.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:574
 
Ключевые слова:
День знаний Учебный год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме