https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Якасць адукацыі ў школах неабходна вывесці на новы ўзровень


Такое меркаванне выказаў міністр адукацыі Ігар Карпенка перад пачаткам пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі "Аб эфектыўнасці мер па павышэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі" ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.
"Калі мы гаворым аб павышэнні якасці адукацыі, то тут шмат складнікаў, пачынаючы ад падрыхтоўкі педагагічных кадраў, іх метадычнай дасведчанасці, прафесійнай кампетэнтнасці, завяршаючы ў цэлым арганізацыяй адукацыйнага працэсу ў кожнай канкрэтнай навучальнай установе - як складзены расклад, як рацыянальна выкарыстоўваецца вучэбны час, наколькі правільна ўсё гэта выбудавана, як спалучаюцца абавязковыя заняткі з факультатыўнымі, наколькі настаўнік умее разгарнуць змест адукацыі для таго, каб дзеці лепш засвоілі і набылі адпаведныя кампетэнцыі", - сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, паэтапнае абнаўленне зместу агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў краіне з 2015/2016 навучальнага года. "У выніку якасна абноўлены стандарты, навучальныя планы і праграмы, падручнікі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі. І гэта работа будзе прадоўжана", - адзначыў міністр.

Ігар Карпенка нагадаў, што на трэцяй прыступцы агульнай сярэдняй адукацыі ўведзена профільнае навучанне.

"З мінулага навучальнага года ў вучняў 8-9-х класаў школ і гімназій з`явілася магчымасць вывучаць навучальныя прадметы на павышаным узроўні. Адначасова ў школах захавалі функцыянаванне базавых 10-х класаў для тых навучэнцаў, хто па выніках паспяховасці не праходзіць для навучання ў профільных класах. Для іх арганізавана прафесійная падрыхтоўка", - падкрэсліў ён.

21 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.08.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:487
 
Ключевые слова:
День знаний Учебный год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме