https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для правядзення ўступнай кампаніі ўсё гатова, яна павінна прайсці ў камфортных умовах, зладжана і справядліва


Такія прыярытэты акрэсліў старшыня дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, намеснік прэм`ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння на першым пасяджэнні камісіі.
"Цэнтралізаванае тэсціраванне пачынаецца ўжо 11 чэрвеня. Для яго правядзення адкрыты 40 пунктаў, усе неабходныя ўмовы створаны. Дабаўлю, што з улікам тэмпературнага рэжыму павінна быць пітная вада, дзяжурыць медработнікі. І ніякага шуму, каб нішто не адцягвала ўвагу абітурыента ад ЦТ. Прашу таксама арганізаваць лагістыку перамяшчэння, каб на прапускных пунктах не было чэргаў. Усё павінна быць камфортна, аптымальна і даступна. Такія ж умовы павінны быць і на другім этапе кампаніі: у ходзе прыёму дакументаў, падрыхтоўкі, правядзення ўступных іспытаў і залічэння абітурыентаў", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена зваротам абітурыентаў і іх бацькоў, каб захаваць прынцып справядлівасці для кожнага, адзначыў віцэ-прэм`ер. Старшыня камісіі звярнуў увагу на прапускны рэжым у месцах правядзення кампаніі. Уваход дазволены толькі па спецыяльных дакументах, нішто іншае такога права не дае.

"Штогод паўтараюцца спробы абітурыентаў скарыстацца мабільнымі тэлефонамі і іншымі ўстройствамі. Праз камісіі, з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі неабходна яшчэ раз давесці, што любыя такія дзеянні будуць спыняцца, а абітурыент не будзе дапушчаны да тэсціравання. Аб гэтым яшчэ раз будуць папярэджваць у пунктах пропуску", - дадаў Ігар Петрышэнка.

Ён папрасіў таксама арганізаваць дадатковае інфармаванне на месцах аб датах і часе правядзення тэсціравання, тэрмінах прыёму дакументаў і залічэння, рэжыме работы прыёмных камісій. І забяспечыць належны кантроль за тым, каб не было "ўкідаў аб даступнасці або продажы адказаў на тэставыя заданні і іншых такіх інсінуацый".

У бягучым годзе на першы этап уступнай кампаніі - ЦТ - былі зарэгістраваны 76 888 чалавек, амаль на 7 працэнтаў менш за паказчыкі мінулага года. Гэта самы нізкі паказчык на апошнія шэсць гадоў. Калі параўноўваць з лічбамі 2014 года, то размова ідзе аб зніжэнні на 30 працэнтаў. 47,3 працэнта абітурыентаў выказалі жаданне здаць ЦТ па чатырох вучэбных прадметах.

Сярод навацый сёлетняй уступнай кампаніі - прыём на бюджэтную форму навучання замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі іншых краін. На гэтыя мэты ўстаноўлены ліміт у 100 грантаў, але пакуль плануецца арганізаваць гутарку для 30 такіх абітурыентаў. Скарыстацца магчымасцю навучання ў Беларусі замежныя грамадзяне змогуць толькі пры наборы неабходнага для паступлення бала.

Змянілася методыка падліку балаў пры ЦТ. Магчыма таксама выкарыстанне сертыфікатаў ЦТ мінулага года, уведзены адзіны экзамен для паступлення на скарочаную форму навучання па адной і той жа спецыяльнасці. Без экзаменаў будуць прымацца ў профільныя ВНУ па адпаведных спецыяльнасцях яшчэ і пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі.

"Наша галоўная задача - каб усе дастойныя паступілі, - адзначыў Ігар Петрышэнка. - Вядзём прыём у 49 ВНУ, з іх 42 дзяржаўныя і 7 прыватных. Яшчэ 110 сярэдніх спецыяльных устаноў. Усе, хто планаваў, падалі заявы і зарэгістраваны".

У той жа час былі тры звароты ад тых, хто па нейкіх прычынах не паспеў зарэгістравацца на ЦТ.

"Ва ўстаноўленым парадку разгледзелі гэтыя звароты. Прыняты адпаведныя рашэнні, якія будуць даведзены да заяўнікаў. У якасці прыкладу: адзін хлопчык зарэгістраваўся, але тэхнічна не паспеў правесці плацеж, таму што гэта былі выхадныя дні. Мы пайшлі насустрач і прынялі станоўчае рашэнне, таму што сам факт рэгістрацыі адбыўся", - расказаў старшыня дзяржкамісіі.

7 чэрвеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.06.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:500
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания Централизованное тестирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме