https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сабраць дзіця ў школу каштуе ад Br147 да Br900


Аб гэтым паведаміла 14 жніўня начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Бразоўская Віялета.
"Тавары для школьнікаў прапануюцца ў шырокім дыяпазоне цэн у залежнасці ад саставу сыравіны, мадэлі і іншых характарыстык і з улікам фінансавых магчымасцей і асабістых густаў. У 2018 годзе аптымальная экіпіроўка, уключаючы адзенне, абутак, галантарэйныя тавары (ранец, сумка), школьныя пісьмовыя і канцылярскія прылады, абыдзецца бацькам школьнікаў малодшых класаў ад Br145 да Br750, для старэйшых класаў - ад Br214 да Br900", - расказала Віялета Бразоўская.

У Беларусі да новага навучальнага года пройдзе больш за 600 школьных базараў і кірмашоў. Тавары школьнага асартыменту прадаюць каля 6 тыс. гандлёвых аб`ектаў. Для зручнасці пакупнікоў у магазінах адведзены асобныя месцы для школьных тавараў, аформлены куткі першакласнікаў.

14 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.08.2018
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:707
 
Ключевые слова:
Учебный год Школьная форма
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме