https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 6 тыс. чалавек уключаны ў інтэграваны банк даных адоранай і таленавітай моладзі


Аб гэтым паведаміў намеснік прэм`ер-міністра Васіль Жарко на сустрэчы з таленавітай моладдзю.
У Беларусі створана і дзейнічае эфектыўная сістэма падтрымкі маладых талентаў. Гэта інтэлектуальная эліта, таленты і працавітасць якой не перастаюць здзіўляць, адзначыў Васіль Жарко.

"Прэзідэнтам Беларусі, урадам праводзіцца мэтанакіраваная палітыка па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей і моладзі, стварэнні неабходных умоў для развіцця творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу, - сказаў віцэ-прэм`ер. - У краіне створана стабільная сістэма падтрымкі інстытутаў сям`і, мацярынства і дзяцей, дзяцей і моладзі, якая прызнана адной з самых эфектыўных сярод краін СНД. Сведчанне таго - дзейнасць Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі".

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў гэтым годзе распрацавана і зацверджана праграма дзеянняў, накіраваная на актывізацыю работы па пошуку і падтрымцы таленавітай моладзі.

Намеснік прэм`ер-міністра расказаў, што ў мінулым годзе са Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў былі заахвочаны больш як 2 тыс. маладых людзей, звання лаўрэата ўдастоены 71, а ўзнагародамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі адзначаны звыш 100 чалавек і 17 творчых калектываў. Вышэйшую ўзнагароду - Гран-пры са званнем лаўрэата - атрымалі 20 намінантаў.

Залатыя медалі на моладзевых Дэльфійскіх гульнях заваявалі Валерыя Шапялевіч і Лія Ганчарук, Гран-пры дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2017" удастоена Марыя Магільная, уладальнікам Гран-пры міжнароднага музычнага конкурсу ў Францыі стаў фартэпіянны дуэт Настассі і Дар`і Лукашэнкаў, першую прэмію міжнароднага конкурсу юных скрыпачоў у Бельгіі атрымала Аляксандра Арбузава. І такіх прыкладаў, калі беларуская моладзь атрымлівае высокія ўзнагароды на прэстыжных міжнародных алімпіядах і конкурсах, мноства, заўважыў Васіль Жарко.

Асаблівыя словы ўдзячнасці віцэ-прэм`ер адрасаваў педагогам і бацькам, якія ўкладваюць сваю душу і прафесіяналізм, разам радуюцца поспехам і дапамагаюць пераадольваць цяжкасці.

"Упэўнены, што ацэнка дзяржавай вашых заслуг стане важным стымулам для кожнага з вас і трывалым фундаментам для далейшага ўдасканалення, а вашы веды, дасягненні і перамогі паслужаць дастойным укладам у развіццё краіны", - сказаў, звяртаючыся да моладзі, Васіль Жарко.

29 мая 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.05.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:893
 
Ключевые слова:
Господдержка Молодёжь Талант
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме