https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выпускныя экзамены пачынаюцца ў беларускіх школах


Экзамены прадоўжацца да 9 чэрвеня.
Сёння тыя, хто заканчвае 11 класаў, будуць пісаць пераказ па беларускай мове.

Адзінаццацікласнікі, якія выбралі рускую мову, напішуць пераказ 4 чэрвеня. Кантрольная работа па матэматыцы назначана на 6 чэрвеня. Акрамя таго, у выпускнікоў наперадзе экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Выпускнікі базавай школы 2 чэрвеня будуць пісаць дыктант па беларускай мове, 5 чэрвеня - па рускай. Кантрольная работа па матэматыцы - 7 чэрвеня.

Тэксты і заданні будуць аб`яўлены па тэлебачанні і радыё, размешчаны на партале Міністэрства адукацыі.

У гэтым навучальным годзе ў Беларусі функцыянуюць 3 тыс. 67 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучаюцца 994,5 тыс. навучэнцаў. У 9-х класах вучацца 85 тыс. дзяцей, у 11-х - 58 тыс.

1 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2018
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:913
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания Выпускные экзамены Среднее образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме