https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Скарачаць колькасць ВНУ ў Беларусі пакуль не будуць


Мінадукацыі плануе аптымізаваць колькасць спецыяльнасцяў, аднак ВНУ пакуль чапаць не будуць.
Колькасць вышэйшых навучальных устаноў скарачаць ў Беларусі ў бліжэйшы час не плануецца, заявіў у сераду міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Аптымізаваць сістэму вышэйшай адукацыі яшчэ ў мінулым годзе запатрабавалі і кіраўнік дзяржавы, і віцэ-прэм`ер Жарко: многія ВНУ рыхтуюць спецыялістаў па спецыяльнасцях, якія дублююць адна адну, і чыноўнікі планавалі разабрацца з сітуацыяй.

Як сказаў у сераду Карпенка, сёння Мінадукацыі працягвае працаваць над упарадкаваннем сітуацыі, скарачэннем колькасці спецыяльнасцяў і напрамкаў дзейнасці.

"У той жа час змяншаць колькасць ВНУ ў бліжэйшы час не плануецца", — дадаў Карпенка.

Працягваюць удасканальваць і сістэму прагназавання кадравых патрэбаў эканомікі. Мінэканомікі будзе кожны год распрацоўваць дэмаграфічны прагноз, а Мінпрацы — прагноз па балансе працоўных рэсурсаў.

Ведамствы неўзабаве павінны зацвердзіць план прыёму на 2018-ы год і вызначыцца з тым, колькі студэнтаў і на якія спецыяльнасці запросяць у бліжэйшую ўступную кампанію. Пакуль такая інфармацыя не друкавалася, таксама невядома, якія спецыяльнасці будуць сапраўды скарочаныя.

Мінск, 21 сакавіка 2018
Sputnik
 
Дата публикации:21.03.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:878
 
Ключевые слова:
Высшее образование Оптимизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме