https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прарэктар БНТУ: усе хочуць гуляць у біткоіны


Групы жадаючых навучацца ў БНТУ па спецыяльнасці "крыптавалюты і дэрыватывы" ўжо амаль сфармаваныя.
БНТУ запланаваў адкрыццё новай спецыяльнасці па працы з крыптввалютамі задоўга да таго, як прэзідэнт падпісаў дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі", паведамілі ва ўніверсітэце.

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БНТУ абвясціў набор жадаючых прайсці навучанне па спецыялізацыі "крыптавалюты і дэрыватывы".

Пачатак заняткаў запланаваны на сакавік 2018 года, за некалькі дзён удалося набраць ужо амаль поўную групу абітурыентаў. Навучанне будзе праводзіцца па наступных напрамках: аперацыі з крыптавалютамі, аперацыі з ф`ючэрсамі крыптавалют, выкарыстанне тэхналогіі блокчэйн, ICO — як альтэрнатыва IPO.

"Для адкрыцця новай спецыяльнасці неабходна наяўнасць навуковай школы, матэрыяльнай базы і інфармацыйных рэсурсаў. Калі ўніверсітэт адказвае тром гэтым крытэрам, у Міністэрстве адукацыі могуць прыняць рашэнне аб адкрыцці новай спецыяльнасці. Пакуль базы, уключаючы кадравую базу, няма, ніхто не дазволіць адкрыць спецыяльнасць", — распавёў прарэктар БНТУ Георгій Вяршына і дадаў, што большасць жадаючых навучацца на новай спецыяльнасці па родзе дзейнасці звязаны з інфармацыйнымі тэхналогіямі.

Ва ўніверсітэце не разумеюць, як узнікла шуміха вакол адкрыцця спецыяльнасці, і ўпэўненыя, што ёсць шэраг спецыяльнасцяў, якія перспектыўней зноў утворанай.

"Ішлі б на нанатэхналогіі ў машынабудаванні, але ўсе хочуць гуляць у біткоіны. Нават сваякі тэлефанавалі і пыталіся, што за спецыяльнасць. Перспектыўных сфер шмат, ад атамнай энергетыкі да нанатэхналогій, іншая справа, што захапілі ўсіх менавіта крыптавалюты. Але для пашырэння далягляду гэта добра", — лічыць прарэктар БНТУ.

Ці можна будзе новую прафесію прымяніць у жыцці, Вяршына адказвае па-філасофску — кадравая база ва ўніверсітэце ёсць, а вось чым заняцца спецыялісту з такім запісам у дыпломе, хай вырашае рынак.

"Ці то праваліцца, як у Кітаі (Нацбанк Кітая забараніў ICO), ці то вырасце, як у Амерыцы", — па-філасофску рэзюмаваў суразмоўца.

Любоў Каспяровіч, Sputnik
Мінск, 26 снежня 2017
 
Дата публикации:26.12.2017
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1039
 
Ключевые слова:
Криптовалюта Инновации Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме