https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Права бясплатнага праезду на вучобу захоўваецца для школьнікаў Мінска і Мінскага раёна


Рашэнне ўступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.
Для школьнікаў Мінскага раёна і Мінска захоўваецца права бясплатнага праезду на вучобу. Гэта рэгламентавана рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 16 лістапада 2016 года нумар 247, якое апублікавана 7 снежня на Нацыянальным прававым партале.

Дакументам уносяцца змяненні ў рашэнне Мінгарсавета нумар 232 ад 13 верасня 2016 года "Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў".

Устаноўлена, што права на бясплатны праезд маюць навучэнцы сталічных устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Мінска на грамадскім транспарце, які ажыццяўляе гарадскія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне.

Таксама такая падтрымка прадугледжана для навучэнцаў, якія пражываюць на тэрыторыі Мінскага раёна, для праезду ў прыгарадным аўтамабільным транспарце ў рэгулярных зносінах да месца вучобы і назад у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня.

Права на бясплатны праезд рэалізуецца на падставе электроннай карткі навучэнца (пры яе адсутнасці - даведкі), якая пацвярджае іх навучанне ў сталічных установах адукацыі.

Як растлумачылі ў дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь", раней меры сацыяльнай падтрымкі навучэнцаў замацоўваліся ў некалькіх дакументах, тэрмін дзеяння якіх заканчваўся ў 2016 годзе.

У гэтым дакуменце права на бясплатны праезд мае бестэрміновы характар", - адзначылі спецыялісты. Рашэнне ўступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.

7 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.12.2016
Тематика:Транспорт, Образование в Беларуси
Просмотров:1079
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Бесплатный проезд Электронная карта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме