https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пасланні беларускіх школьнікаў прызнаны аднымі з самых лепшых у першым туры конкурсу "Мая радзіма - СНД"


Свае пасланні дружбы на конкурс накіравалі вучні 5-12 класаў з Беларусі, Арменіі, Малдовы, Таджыкістана, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана і Расіі.
Падрыхтаваныя беларускімі школьнікамі пасланні дружбы сваім равеснікам у краінах СНД прызнаны аднымі з самых лепшых пры падвядзенні вынікаў І тура міжнароднага конкурсу "Мая радзіма - СНД". Аб гэтым паведамілі ў Федэральным агенцтве Расіі па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве (Рассупрацоўніцтва), па ініцыятыве якога праводзіцца конкурс. Мерапрыемства прымеркавана да 25-годдзя стварэння СНД.

Кожнае пасланне - гэта вынік творчай работы калектыву навучэнцаў, выкананай у выглядзе прэзентацыі, падмацаванай відэазваротам да сваіх равеснікаў за мяжой.

"Юнакі і дзяўчаты! У нас так шмат агульнага: агульная Радзіма - СНД, мы размаўляем на агульнай для нас рускай мове, у нас агульныя інтарэсы і, мы ўпэўнены, агульная мара - змяніць свет да лепшага! А для гэтага нам ўсяго толькі патрэбна пасябраваць. Наша дружба пойдзе на карысць СНД", - напісалі, у прыватнасці, шасцікласнікі гімназіі нумар 1 Слуцка.

Цяпер вучні будуць удзельнічаць у ІІ завяршальным туры конкурсу.

Яны напішуць адкрытае пісьмо, у якім выкладуць свой погляд на супрацоўніцтва на прасторы СНД. Пераможцам будуць уручаны прызы.

З Беларусі ў фінальны тур выйшлі групы вучняў 10 класа сярэдняй школы нумар 141 Мінска, 9-10 класаў сярэдняй школы нумар 28 Гомеля, 10 А класа сярэдняй школы нумар 148 Мінска, 9 Б класа сярэдняй школы нумар 9 Маладзечна, 6 класа сярэдняй школы нумар 84 Мінска, 6 класа Шырокаўскай сярэдняй школы Буда-Кашалёўскага раёна, 6 А класа сярэдняй школы нумар 124 Мінска, 8 і 9 класаў Хальчанскай базавай школы і 6 класа гімназіі нумар 1 Слуцка.

18 кастрычніка 2016, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.10.2016
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1356
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Конкурс "Моя родина-СНГ"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме