https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Новае навучальнае абсталяванне з`явіцца ў кабінетах фізікі, хіміі і біялогіі


Аб гэтым паведаміла ў час круглага стала, прысвечанага падрыхтоўцы да навучальнага года і Рэспубліканскага педагагічнага савета намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Ірына Каржова.
Сучаснымі сродкамі навучання будуць аснашчаны школьныя кабінеты фізікі, хіміі і біялогіі.

"Для вывучэння прадметаў на павышаным узроўні ва ўстанове адукацыі павінна быць створана адпаведная матэрыяльная база. З 2013 года мы пастаўляем сучасныя сродкі навучання для кабінетаў фізікі. Да канца 2016-га будзе аснашчана каля 600 устаноў адукацыі. У 2015 годзе пачалі закупляць абсталяванне для кабінетаў хіміі. У 2017 годзе плануем пачаць пастаўкі для кабінетаў біялогіі", - сказала Ірына Каржова.

У першую чаргу новае абсталяванне паступае ва ўстановы адукацыі, у якіх адкрыты або плануецца стварыць профільныя класы.

Намеснік начальніка ўпраўлення падкрэсліла, што важную ролю адыгрывае дапрофільная падрыхтоўка школьнікаў.

"Дзеці павінны падысці да выбару прадмета, які будуць вывучаць на павышаным узроўні, усвядомлена, з улікам выбару прадметаў для здачы цэнтралізаванага тэсціравання, - падкрэсліла яна. - У школах ужо функцыянавалі абагульняючыя факультатывы па ўсіх навучальных прадметах для 9-х класаў. У наступным годзе плануецца правядзенне абагульняючых факультатыўных заняткаў і ў 8-х класах".

Будзе актывізавана прафарыентацыйная работа з вучнямі.

7 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.07.2016
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1085
 
Ключевые слова:
Школьное оборудование Профильные классы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме