https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У БДУ плануюць увесці плату за пераздачу экзаменаў


Плата за паўторную здачу экзаменаў і залікаў уведзена ў большасці беларускіх ВНУ.
У БДУ плануюць увесці плату за пераздачу экзаменаў і залікаў, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта. БДУ да апошняга часу заставаўся адным з нямногіх універсітэтаў, дзе гэта практыка не прымянялася.

"Новае палажэнне дасць магчымасць дысцыплінаваць студэнтаў і матываваць іх на больш адказнае стаўленне да навучальнага працэсу", - заявілі ў ВНУ. Адпаведны дакумент знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі, таму гаварыць аб тым, калі пачне працаваць новая практыка і колькі будзе каштаваць пераздача, пакуль рана.

"У любым выпадку гэта новаўвядзенне не закране пераважную большасць студэнтаў, якія адказна ставяцца да вучобы і не дапускаюць узнікнення акадэмічнай запазычанасці", - падкрэслілі ў прэс-службе.

2 лістапада 2015, Мінск 
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.11.2015
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1091
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Пересдача экзаменов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме