https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Першы ўрок у школах Беларусі ў Дзень ведаў на тэму "Нам мір завешчана берагчы!"


У Дзень ведаў 1 верасня першы ўрок ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі прайшоў на тэму "Нам мір завешчана берагчы!".
Першыя ўрокі традыцыйна праходзяць з запрашэннем вядомых людзей рэгіёна. Настаўнік і госці ў размове з вучнямі адзначаць уклад беларускага народа ў перамогу над гітлераўскай кааліцыяй у час Другой сусветнай вайны, а таксама гістарычнае значэнне партызанскага руху ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка наведаў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат нумар 13 Мінска для дзяцей з парушэннем слыху".

Прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у Дзень ведаў прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці новага будынка сярэдняй школы нумар 2 у пасёлку Нарач.

Спартыўны інвентар і тэлевізар уручыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі СШ нумар 4 горада Асіповічы на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў.

Новы вучэбна-педагагічны комплекс адкрыўся ў Брэсце. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс перадаў дзецям падарунак ад Прэзідэнта - кнігі "Беларусь - наша Радзіма".

У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі 1 верасня адбыўся адкрыты ўрок "На цябе, наша моладзь, надзея!".

Усяго ў школах і гімназіях у 2016/2017 навучальным годзе будуць вучыцца 982,1 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта амаль на 13 тыс. больш, чым у папярэднім, калі за парты селі 969,1 тыс. школьнікаў.

Будуць функцыянаваць больш як 3 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Сістэма адукацыі забяспечана неабходнымі кадрамі. Ва ўстановах адукацыі будуць працаваць больш як 220 тыс. педагогаў, з якіх звыш 5,4 тыс. - маладыя спецыялісты.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны: першая чвэрць будзе доўжыцца з 1 верасня па 29 кастрычніка 2016 года, другая - з 8 лістапада па 24 снежня 2016 года, трэцяя - з 9 студзеня па 25 сакавіка 2017 года, чацвёртая - з 3 красавіка па 31 мая 2017 года.

Асеннія канікулы будуць прадаўжацца 9 дзён і пройдуць з 30 кастрычніка па 7 лістапада 2016 года ўключна, зімовыя - 15 дзён з 25 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года ўключна, вясеннія - 8 дзён з 26 сакавіка па 2 красавіка 2017 года ўключна, летнія - 92 дні з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2017 года.

Для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, канікулы прадаўжацца 80 дзён з 13 чэрвеня па 31 жніўня 2017 года ўключна.

Для вучняў I - II класаў (ІІІ класаў - для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 13 лютага па 19 лютага 2017 года працягласцю 7 дзён.

1 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.09.2016
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1543
 
Ключевые слова:
День знаний Каникулы Учебный процесс Среднее образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме