https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзіцячая чыгунка адкрывае 1 мая юбілейны 60-ы сезон


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.
"1 мая ў 9.30 на станцыі "Заслонава" пачнецца ўрачыстая лінейка, прысвечаная адкрыццю 60-га сезона летняй паязной практыкі на Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава (ДЧ). У мерапрыемстве прымуць удзел юныя чыгуначнікі, былыя выпускнікі Дзіцячай чыгункі, кіраўніцтва Мінскага аддзялення БЧ, прадстаўнікі БРСМ. А ў 11.00 з перона станцыі "Заслонава" адправіцца першы ў гэтым сезоне поезд "Сталічны экспрэс", які правязе пасажыраў па традыцыйным маршруце - ад станцыі "Заслонава" праз станцыю "Піянерская" да станцыі "Сасновы Бор" і назад", - паведамілі ў прэс-службе.

Супрацоўнікі БЧ адзначылі, што ў бягучым годзе пасажыраў поезда па выхадных і святочных днях чакае новая забаўляльная праграма, у час якой будуць праходзіць разнастайныя гульні, конкурсы і віктарыны. Многія з іх будуць прысвечаны гісторыі чыгунак і маючаму адбыцца юбілею ДЧ. Акрамя таго, кожную нядзелю з 12.00 да 13.00 на станцыі "Заслонава" пасажыры змогуць паглядзець канцэрт калектываў аматарскай мастацкай творчасці культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення БЧ, сфатаграфавацца з казачнымі персанажамі, наведаць летняе кафэ.

"Да 9 мая рыхтуецца асобная святочная праграма, прысвечаная 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты дзень на станцыі "Заслонава" пройдзе канцэрт. А ў ліпені ў Мінску запланавана правядзенне шэрага святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 60-гадоваму юбілею Дзіцячай чыгункі", - расказалі ў БЧ.

ДЧ з`яўляецца першай ступенню карпаратыўнай сістэмы прафесійнай адукацыі Беларускай чыгункі. Цяпер у яе навучальным цэнтры асновам чыгуначнай справы па больш як 10 транспартных дысцыплінах навучаюцца 450 сталічных школьнікаў. Многія выпускнікі Дзіцячай чыгункі прадаўжаюць сваё навучанне ў прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах чыгуначнага транспарту. Абслугоўваюць дзіцячую дарогу юныя чыгуначнікі, якія выконваюць абавязкі машыніста поезда, начальніка станцыі, дыспетчара, дзяжурнага па станцыі, праваднікоў, кантралёраў-рэвізораў.

30 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2015
Тематика:Транспорт, Образование в Беларуси
Просмотров:1378
 
Ключевые слова:
Детская железная дорога Мінск Профессиональное образование Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме