https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе агульнаадукацыйныя школы Мінска


Пра гэта паведаміла 20 жніўня начальнік аддзела тэхнагляду за капітальным і бягучым рамонтам устаноў адукацыі Галіна Харык.
Пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе 240 агульнаадукацыйных школ Мінска, 1 верасня яны змогуць прыняць сваіх вучняў.

"Апошні пашпарт быў падпісаны 19 жніўня. Падпісанне пашпартоў адбываецца ўключаючы 20 жніўня, таму з пастаўленай задачай мы справіліся. Астатнія 10 дзён мы даём на ўрэгуляванне розных пытанняў і нюансаў", - заўважыла начальнік аддзела.

Паводле яе слоў, у час падрыхтоўкі ўстаноў да пачатку навучальнага года былі распрацаваны планы мерапрыемстваў, куды ўключаліся капітальны рамонт асобных устаноў і бягучы рамонт (рамонт санітарных вузлоў, дахавых пакрыццяў, харчаблокаў, абедзенных, спартыўных залаў, фасадаў будынкаў і тэрыторый). Затраты, якія панёс горад на правядзенне рамонтна-будаўнічых работ, склалі каля Br230 млрд.

У падрыхтоўцы навучальных устаноў да пачатку навучальнага года прымаюць удзел як прадпрыемствы-шэфы, так і спонсары. Доля фінансавых сродкаў і іншай дапамогі (рабочая сіла, тэхніка) склала прыкладна 20 працэнтаў гарадскога бюджэту, накіраванага на рамонтна-будаўнічыя работы. Найбольш значная дапамога ў гэтым плане па рашэнні Мінгарвыканкама аказана спецыяльнай школе нумар 188 для дзяцей з парушэннямі зроку Цэнтральнага раёна. Прадпрыемству аказана спонсарская дапамога ў памеры каля Br1 млрд на рамонтна-будаўнічыя работы і набыццё камп`ютарнай і спецыяльнай тэхнікі для дзяцей са слабым зрокам.

Яшчэ ў мінулым годзе па даручэнні Прэзідэнта ва ўстановах адукацыі былі ўстаноўлены агароджы і сістэмы відэанагляду. "Мы з гэтай задачай справіліся. Затраты на выкананне ўмоў бяспечнага знаходжання ва ўстановах адукацыі ў мінулым годзе склалі амаль Br100 млрд", - расказала Галіна Харык.

У гэтым годзе на прышкольных тэрыторыях устаноўлены антывандальныя трэнажорныя пляцоўкі. Усяго іх 14. "На гэтых пляцоўках змогуць займацца не толькі вучні школ, але і жыхары суседніх раёнаў", - заўважыла спецыяліст. На ўстаноўку такіх пляцовак выдзелена Br26 млрд.

20 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.08.2014
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1791
 
Ключевые слова:
Учебный год Мінск Паспорт готовности Школа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме