https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд па фінансавай дасведчанасці ў Беларусі могуць атрымаць прэферэнцыі пры паступленні на эканамічныя спецыяльнасці ў ВНУ


Аб гэтым 14 снежня заявіла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова на адкрыцці фіналу першай такой алімпіяды сярод вучняў устаноў адукацыі краіны.
Папярэдняя дамоўленасць дасягнута паміж Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі, якія зацвердзілі нядаўна план мерапрыемстваў па супрацоўніцтве ў павышэнні фінансавай дасведчанасці вучняў. Планам прадугледжана, у прыватнасці, правядзенне штогадовых алімпіяд па фінансавай дасведчанасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У гэтым годзе пераможцы раённых і абласных конкурсаў — больш за 20 юнакоў і дзяўчат — сталі ўдзельнікамі першай рэспубліканскай алімпіяды. Плануецца, што яна стане штогадовай. Пытанні будуць дапрацоўвацца з улікам сітуацыі ў фінансавай сферы.

Надзея Ермакова, звяртаючыся да маладых людзей, падкрэсліла, што кваліфікаваныя эканамісты вельмі патрэбны як у банкаўскай сферы, так і на прадпрыемствах. А першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш у сваю чаргу адзначыў, што веды ў фінансавай сферы, як і знаёмства адзін з адным, у любым выпадку спатрэбяцца ўдзельнікам праекта ў будучым. Арганізатары мерапрыемства сышліся на думцы, што веды аб тым, як распараджацца сямейным бюджэтам, сродкамі прадпрыемстваў, — гэта фактары, ад якіх у канчатковым выніку залежыць дабрабыт краіны ў цэлым.

Зацверджаны Нацбанкам і Мінадукацыі план разлічаны на бліжэйшыя чатыры гады і прызначаны ўкараніць элементы фінансавай дасведчанасці ў навучальную праграму. Сярод асноўных пунктаў — распрацоўка і рэалізацыя інавацыйнага праекта, накіраванага на фарміраванне фінансавай дасведчанасці як адной з кампетэнцый вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, правядзенне маніторынгу ўзроўню фінансавай падкаванасці вучняў.

Плануюцца распрацоўка і выпуск навучальна-метадычных дапаможнікаў па фінансавай дасведчанасці, удзел у распрацоўцы настольных фінансава-эканамічных гульняў, стварэнне электроннай энцыклапедыі для вучняў на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай дасведчанасці насельніцтва.

Урад Беларусі і Нацыянальны банк зацвердзілі і рэалізуюць план дзеянняў органаў дзяржкіравання і ўдзельнікаў фінансавага рынку, а таксама матрыцу мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай дасведчанасці насельніцтва рэспублікі на 2013-2018 гады.

Сумесныя меры, якія прымаюцца на розных узроўнях, даюць магчымасць Беларусі займаць лідзіруючыя пазіцыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў справе павышэння фінансавай дасведчанасці насельніцтва.

Звязда, 14 снежня 2014
 
Дата публикации:14.12.2014
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1799
 
Ключевые слова:
Олимпиада Финансы Абитуриенты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме