https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Больш за 17 тыс. школьнікаў і студэнтаў працаўладкавалі ў чэрвені


Больш за 17 тыс. вучняў і студэнтаў працаўладкаваны ў чэрвені пры садзейнічанні службы занятасці, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Часовая занятасць моладзі ў свабодны ад вучобы час арганізавана службай занятасці ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Традыцыйна найбольш запатрабавана працаўладкаванне ў маладых людзей у перыяд летніх канікул. Так, за чэрвень працаўладкавана больш за 17 тыс. вучняў і студэнтаў, з іх 96 працэнтаў працаўладкаваны ў арганізацыі з выкарыстаннем сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны.

Заключана каля 1,9 тыс. дагавораў з наймальнікамі з выкарыстаннем сродкаў, выдзяляемых на фінансаванне мерапрыемстваў па занятасці насельніцтва. Усяго на гэтыя мэты дзяржаўнай праграмай "Рынак працы і садзейнічанне занятасці" ў 2023 годзе прадугледжана больш за Br10 млн.

На партале дзяржаўнай службы занятасці наймальнікі прапануюць больш за 16 тыс. вакансій для працаўладкавання моладзі. У пераліку каля 1,6 тыс. арганізацый, гатовых часова прыняць на работу навучэнскую моладзь з аплатай працы як за кошт наймальнікаў, так і за кошт сродкаў дзяржавы.

З агульнай колькасці вакансій больш за 9 тыс. прадастаўляюцца для працаўладкавання непаўналетніх. У час канікул школьнікі, навучэнцы і студэнты могуць уладкавацца ў якасці падсобных і кухонных рабочых, паляводамі і прадаўцамі, кур`ерамі і сакратарамі, афіцыянтамі і прыбіральшчыкамі памяшканняў. У летні перыяд асабліва актуальны сезонныя падсобныя работы на збожжатаку, у лесагадавальніках, цяпліцах і работы па праполцы, зборы ягад.

Зарплаты для непаўналетніх пры выпрацоўцы поўнай працягласці рабочага часу ў месяц стартуюць ад 554 рублёў. У Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці шукаюць чалавека на сельскагаспадарчыя работы і гатовы плаціць 700 рублёў. У той жа вобласці, але ўжо ў Столінскім раёне ёсць вакансія на перапрацоўку агародніннай прадукцыі з заработнай платай 900 рублёў.

У Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці прапануюць 760 рублёў за камплектоўку святлотэхнічных вырабаў. Больш за 800 рублёў заплацяць прадаўцу ў Салігорску. У Жодзіне на тую ж пасаду шукаюць работніка з зарплатай 950 рублёў.

З пералікам арганізацый, гатовых прыняць моладзь на перыяд летніх канікул, можна азнаёміцца на партале дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва. Таксама маладыя людзі могуць звярнуцца ў службу занятасці па месцы жыхарства або ва ўстанову адукацыі.

12 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.07.2023
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:132
 
Ключевые слова:
Служба занятости Каникулы Трудоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме