https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прахадныя балы на некаторыя спецыяльнасці ў БДУ наблізіліся да свайго максімуму


У Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылося першае залічэнне на шэраг факультэтаў на дзённую бюджэтную форму навучання.
Усяго на факультэт міжнародных адносін залічана 70 бюджэтнікаў. На групу з дзвюх спецыяльнасцей профілю «міжнародныя адносіны» па аб’яднаным конкурсе залічана 20 абітурыентаў, прахадны бал склаў 394 (у 2022 годзе — 374). Сярод залічаных 11 чалавек прынята без экзаменаў. На асобныя спецыяльнасці зафіксаваныя наступныя прахадныя балы: «Міжнароднае права» — 398 (у 2022 годзе — 374), «Міжнародныя адносіны» — 394 (летась — 377).

На спецыяльнасць «Усходазнаўства» залічана 10 абітурыентаў. Прахадны бал — 393, тры абітурыенты залічаны без іспытаў.

На спецыяльнасць «Мытная справа» прынята 20 абітурыентаў. Сярод залічаных 12 чалавек паступілі па мэтавым наборы. Прахадны бал — 373 (у 2022 годзе— 342).

На групу з дзвюх спецыяльнасцей эканамічнага профілю гэтага факультэта па аб’яднаным конкурсе залічана 20 абітурыентаў, з іх пяць — без экзаменаў. Прахадны бал склаў 382 (у 2022 годзе — 359). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы наступныя: «Сусветная эканоміка» — 385 (у 2022 годзе — 364); "Менеджмент«— 382 (у 2022 годзе — 359).

На эканамічны факультэт на групу з шасці спецыяльнасцей па аб’яднаным конкурсе залічана 79 абітурыентаў, з іх сем прынята па мэтаваму набору, восем — без уступных экзаменаў, адзін — - па-за конкурсам. Прахадны бал па аб’яднаным конкурсе склаў 368 (летась — 353).

На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы наступныя: «Дзяржаўны аўдыт» — 368 (набор ажыццяўляўся ўпершыню); «Менеджмент» — 388 (у 2022 годзе — 360); «Фінансы і крэдыт» — 368 (у 2022 годзе — 353); «Эканоміка» — 379 (у 2022 годзе — 353); «Эканамічная бяспека» — 378 (у 2022 годзе — 356); «Эканамічная інфарматыка» — 391 ( у 2022 годзе — 367).

На ваенны факультэт залічана 73 абітурыенты, сярод іх сем чалавек без экзаменаў і пяць — па-за конкурсам. Прахадныя балы па спецыяльнасцях і прафілізацыях:

«Геаінфармацыйныя сістэмы (прафілізацыя — геаінфармацыйныя сістэмы (спецыяльныя)» — 312 (у 2022 годзе — 231); сярод залічаных дзяўчат прахадны бал — 315 (у 2022 годзе — 306);
«Правазнаўства (прафілізацыя — юрысконсультская праца ў ваеннай сферы)» — 343 (у 2022 годзе — 284); сярод залічаных дзяўчат — 376 (у 2022 годзе — 287);
«Прыкладная крыптаграфія» — 346 (у 2022 годзе — 270);
«Радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона» —230 (у 2022 годзе — 172);
«Міжнародныя адносіны (прафілізацыя — міжнародныя адносіны ў ваеннай сферы)» — 346 (у 2022 годзе — 331); сярод залічаных дзяўчат — 395 (у 2022 годзе — 303);
«Міжнародныя адносіны (прафілізацыя — міжнародныя адносіны ў інфармацыйнай сферы)» — 326 (у 2022 годзе — 311); сярод залічаных дзяўчат — 387 (у 2022 годзе — 300).

Надзея Нікалаева
Звязда, 28 ліпеня 2023
 
Дата публикации:28.07.2023
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:115
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания Белорусский Государственный университет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме