https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сёлета неабходна канчаткова адшліфаваць сістэму адукацыі ў Беларусі


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў БДУ.
У пачатку нарады кіраўнік дзяржавы прапанаваў рэктару БДУ Андрэю Каралю сказаць некалькі слоў на злобу дня. Рэктар выказаў перакананне, што кожны з удзельнікаў мерапрыемства выйдзе з аўдыторыі крыху іншым з пункту гледжання і інфармаванасці, і мэтавага памкнення. Ён таксама падзякаваў Прэзідэнту за тое, што ён знайшоў час удзяліць увагу пытанням работы ўніверсітэта.

«Добрую вы фразу сказалі, што вельмі нават пажадана, каб з гэтай сустрэчы не толькі вы, але і я пайшлі крыху іншымі ў плане інфармавання і гэтак далей. Я да гэтага вас заклікаю. Давайце, як у савецкі час гаварылі, па-таварыску абмяркуем усе праблемы, якія існуюць нават у сістэме ВНУ. Паколькі тут прысутнічаюць усе рэктары нашых ВНУ. Калі будуць нейкія заўвагі па адукацыі ў Беларусі ў цэлым, буду вам вельмі ўдзячны. Цяпер гэта гучная тэма. На слыху. Для мяне гэта адна з найважнейшых тэм, якая павінна быць канчаткова і беспаваротна абазначана ў гэтым годзе», — сказаў Прэзідэнт.

«Вядома, удасканальвацца будзем. Вы як вучоныя людзі разумееце, што застылых працэсаў наогул у жыцці не бывае. Будзем рухацца ў гэтым плане. Адукацыя — гэта найважнейшы чалавечы фактар, рэсурс. Самае галоўнае, я лічу, для чалавека — гэта адукацыя. Потым ужо здароўе і гэтак далей, — падкрэсліў беларускі лідар. — Калі здаровы чалавек і неадукаваны, вы ведаеце, што гэта за чалавек. Таму адукацыя — перш за ўсё. Потым усё астатняе. Адсюль важнейшы напрамак і маёй работы, беларускіх улад. У тым ліку вас. Можа, перш за ўсё вас. «Мы павінны ў гэтым годзе канчаткова дашліфаваць сістэму нашу (адукацыі.), вызначыць, у якім напрамку мы будзем развівацца, каб ні бацькі, ні наша грамадства балюча не рэагавалі на якія-небудзь навацыі ў развіцці гэтай сістэмы».

Кіраўнік дзяржавы ў гэтым плане заклікаў усіх да адкрытай і дружалюбнай размовы.

Звязда, 25 жніўня 2023
 
Дата публикации:25.08.2023
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:238
 
Ключевые слова:
Белорусский государственный университет Система образования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме