https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У топе - "праграмная інжынерыя" і "электронная эканоміка". У БДУІР прайшло залічэнне на бюджэт


У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адбылося залічэнне абітурыентаў на дзённую, завочную і дыстацыйную формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
На першым курсе дзённай формы атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту будзе навучацца 1316 студэнтаў. Па-за конкурсам (а гэта лаўрэаты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі, пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка) студэнтамі сталі 60 абітурыентаў. Па завочнай, завочнай скарочанай і дыстанцыйнай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў бюджэту залічана 100 абітурыентаў.

У абітурыентаў у топ трапілі "праграмная інжынерыя" (прахадны бал - 395) і "інфарматыка і тэхналогіі праграмавання" (прахадны бал - 391) факультэта камп`ютарных сістэм і сетак, а таксама "электронная эканоміка", інжынерна-эканамічнага факультэта (прахадны бал - 393). Сярэдні конкурс ва ўніверсітэт па ўсіх формах навучання склаў 1,6 чалавека на месца, па асобных спецыяльнасцях ён даходзіў да сямі чалавек на месца. Гэта сведчыць аб высокай папулярнасці БДУІР у маладых людзей. Уся інфармацыя аб паступленні адлюстравана ў асабістым кабінеце абітурыентаў.

"У бягучым годзе крыху павялічала колькасць бюджэтных месцаў па дзённай форме атрымання адукацыі з улікам патрэбнасці эканомікі, але гэта не прывяло да істотных змяненняў конкурснай сітуацыі. Традыцыйна вельмі высокім попытам карыстаюцца спецыяльнасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій, праграмавання, праектавання інфармацыйных сістэс, электронных сістэм і тэхналогій. Апошняя адносіцца да запатрабаваных эканомікай, і на яе без уступных іспытаў залічана 65 медалістаў, а прахадны бал па агульным конкурсе склаў 363. Таксама можна адзначыць павышэнне цікавасці ў абітурыентаў да спецыяльнасцей, звязаных з інфармацыйнай бяспекай. Усе ключавыя аспекты, звязаныя з арганізацыяй і правядзеннем конкурсу, залічэння ў БДУІР аналагічныя з мінулым годам. Да нас прыйшлі вельмі матываваныя абітурыенты, і ў апошні дзень падачы на бюджэт практычна не было людзей, якія выбіралі б спецыяльнасці з меншым конкурсам або іншую ВНУ", - прыводзіць словы рэктара ВНУ Вадзіма Богуша прэс-служба.

Падаць дакументы для атрымання адукацыі на ўмовах аплаты можна па 1 жніўня. Прыёмная камісія працуе без выхадных з 9.00 да 18.00.

26 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.07.2024
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:79
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания Бюджет Соцзащита в Беларуси Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники.
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме