https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У школах перагледзяць падыходы да прадастаўлення рабочых прафесій у базавых 10-11-х класах


Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец падчас сустрэчы з педагогамі Жодзінскай жаночай гімназіі і кіраўнікамі ўстаноў адукацыі Жодзіна.
«Мы павінны даць прафесію не па рэшткавым прынцыпе. Мы павінны даць тую прафесію, якая маладому чалавеку ў жыцці спатрэбіцца калі не прафесійна, то хаця б паўсядзённа. Будзе слесарам-механікам, зможа ў машыне алей памяняць. Кіроўцам катэгорыі С ён зможа прыехаць і дапамагчы прыбраць збожжа ў летнюю кампанію. Таму трэба гэта на месцах усе перагледзець», — расказаў Андрэй Іванец.

Ён нагадаў, што з 1 верасня ў школы вярнулася дапрофільная адукацыя ў 8-9-я класы для таго, каб праводзіць раннюю прафарыентацыю, але не столькі па прадметах, колькі па ўзроўні адукацыі, якую потым навучэнцы павінны атрымліваць.

«Калі хлопцы ў 8-9-м класе бачаць, што не могуць трапіць у профільны клас — у іх ацэнкі ніжэй за 7 балаў, — напэўна, ім трэба нацэльвацца паступаць у каледж. Паступленне ў каледж абсалютна не закрывае і не абмяжоўвае траекторыю атрымання вышэйшай адукацыі. Можна скончыць каледж, пайсці працаваць і паступаць ва ўніверсітэт. Ніякіх абмежаванняў няма. Але такі малады чалавек ужо атрымаў прафесію, стаіць на нагах і ведае, што яму рабіць далей», — адзначыў міністр адукацыі.

Звязда, 18 студзеня 2023
 
Дата публикации:18.01.2023
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:654
 
Ключевые слова:
Профтехобразование Профориентация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме