https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацыянальная сістэма адукацыі ў Беларусі развіваецца ў рэчышчы сусветных тэндэнцый


Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання лепшых педагогаў краіны ў профільным ведамстве напярэдадні Дня настаўніка.
"Напэўна, сёння няма такога чалавека, які напярэдадні Дня настаўніка не ўспамінаў бы свайго першага настаўніка, сваіх настаўнікаў. І, вядома, мы з цеплынёй успамінаем усё самае лепшае, з асаблівым хваляваннем успрымаем нават заўвагі і павучанні педагогаў, - сказаў Ігар Карпенка. - Мне асабліва прыемна сёння віншаваць вас з гэтым святам, таму што мы сумеснымі намаганнямі робім усё для таго, каб нацыянальная сістэма адукацыі працавала якасна, паўнацэнна забяспечвала дзяцінства ў нашай краіне, развівалася ў рэчышчы сусветных тэндэнцый, каб мы не адставалі ад сучасных дасягненняў і рухаліся ў нагу з часам".

Міністр адзначыў: напярэдадні пачатку новага навучальнага года на Рэспубліканскім педагагічным савеце былі прыняты важныя для галіны рашэнні.

"І я ўдзячны кожнаму з вас і ў вашай асобе вашым калектывам за тое, што вы актыўна ўдзельнічалі ва ўдасканаленні нарматыўнай прававой і заканадаўчай базы сістэмы адукацыі. За тое, што вы адгукнуліся і актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні адзінага адукацыйнага рэсурсу для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. За тое, што сёння вы творча пераасэнсоўваеце вучэбныя праграмы і планы, падручнікі і навучальныя дапаможнікі і ўваходзіце кожны дзень у клас, аўдыторыю, каб сеяць разумнае, добрае і вечнае", - падкрэсліў міністр.

Ігар Карпенка дадаў, што ў гэтыя дні па ўсёй краіне праходзяць ушаноўванні педагогаў. "Сёння яшчэ адбудзецца ўзнагароджанне групы педагогаў дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь.

Таксама сёння ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі адбудзецца святочны канцэрт. Нам вельмі прыемна ўшаноўваць вас, сваіх лепшых прадстаўнікоў педагагічных калектываў. Са святам вас. Міру, дабра, поспехаў і новых здзяйсненняў на карысць Беларусі", - рэзюмаваў ён.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі і намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка.

30 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.09.2021
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:297
 
Ключевые слова:
День учителя
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме