https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзень самакіравання правядуць у Магілёўскім медкаледжы 17 лістапада


У Магілёўскім медыцынскім каледжы 17 лістапада пройдзе дзень самакіравання. Пра гэта паведаміла намесніца дырэктара каледжа па выхаваўчай рабоце Святлана Кастусёва.
«На адзін дзень навучэнцы прымераць на сябе ролю выкладчыкаў, дырэктара і яго намеснікаў. Усё залежыць ад таго, якую ролю выберуць сабе навучэнцы. Яны могуць стаць камендантамі, выхавацелямі або начальнікамі якіх-небудзь аддзелаў. Трэба дамовіцца з гэтым кіраўніком, вызначыць, якімі пытаннямі будзе займацца навучэнец. На працягу ўсяго дня самакіравання старэйшы калега будзе дапамагаць, накіроўваць і падтрымліваць», — распавяла намеснік дырэктара каледжа.

Спецыяльна да дня самакіравання ў каледжы збіраецца аператыўны штаб, у яго склад уваходзяць навучэнцы, якія будуць удзельнічаць у мерапрыемствах. Яны прадумваюць вялікі сцэнар усяго дня: афармленне фотозон, правядзенне розных конкурсаў і інтэрактываў падчас перапынкаў паміж заняткамі.

Дні самакіравання ў каледжы — традыцыйнае мерапрыемства, якому ўжо каля 6 гадоў. «Студэнты заўсёды вельмі чакаюць гэты дзень, рыхтуюцца як да свята. У гэтым годзе стаяла пытанне аб адмене дня самакіравання, аднак прынялі рашэнне ўсе-ткі правесці. Для гэтага дадаткова развялі патокі навучэнцаў, каб не дапускаць вялікай колькасці людзей і мінімізаваць магчымасць распаўсюджвання каранавіруса, — адзначыла Святлана Кастусёва. — Гэта мерапрыемства дапамагае навучэнцам лепш даведацца, як функцыянуе каледж, як будуецца адукацыйны працэс. Акрамя гэтага, яны могуць рэалізаваць сваё ўяўленне ідэальнага каледжа. А для адміністрацыі і выкладчыцкага складу гэта выдатная магчымасць навучыцца чамусьці новаму ў нашых навучэнцаў, „падгледзець“ на будучыню новыя падыходы і фарматы для працы».

Звязда, 15 лістапада 2021
 
Дата публикации:15.11.2021
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:233
 
Ключевые слова:
Магілёў Медицинский колледж Самоуправление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме