https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дэкада студэнцкай навукі стартавала ў БДПУ


У яе рамках адбудуцца навуковыя мерапрыемствы з удзелам студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і навучэнцаў педагагічных класаў.
У анлайн-рэжыме будуць праведзены міжнародны форум “Студэнцкая навука - інавацыйны патэнцыял будучага” (яна ўключае 11 канферэнцый на факультэтах і ў інстытутах БДПУ), міжнародная навуковая алімпіяда па педагогіцы і аспіранцкія чытанні "Актуальныя праблемы педагагічных даследаванняў".

У поле зроку маладых даследчыкаў - сучасныя падыходы да навучання і выхавання дзяцей рознага ўзросту, а таксама дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, пытанні методыкі выкладання розных навучальных дысцыплін ва ўстановах адукацыі. Вялікая ўвага будзе нададзена пытанням фізічнага выхавання, фарміраванні культуры здаровага ладу жыцця. Таксама будуць прадстаўлены навуковыя і метадычныя распрацоўкі ў галіне сацыялізацыі асобы, разгледжаны псіхалагічныя праблемы сучасных дзяцей і моладзі.

У анлайн-рэжыме адбудзецца даследчы meet-up “STEAM-падыход у педагогіцы дзяцінства”. Падчас мерапрыемства будуць разгледжаны пытанні STEAM-адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту: выкарыстанне ІТ-тэхналогій у рабоце з імі,  сучасныя падыходы фарміравання падмурку для інжынернага мыслення, развіццё пазнавальнай актыўнасці з дапамогай LEGO-канструявання і іншыя.

Плануецца, што ў дэкадзе прымуць удзел звыш за 1080 спецыялістаў і студэнтаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Узбекістана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Германіі і іншых краін.

 Матэрыялы канферэнцый будуць апублікаваныя ў электронных зборніках. Лепшыя даследаванні ўвойдуць у друкаваны зборнік “Студэнцкая навука - інавацыйны патэнцыял будучага”.

Надзея Нікалаева
Звязда, 21 красавіка 2020
 
Дата публикации:21.04.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:408
 
Ключевые слова:
Форум Конференция Студенческая наука Педагогика Технологии Исследования
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме