https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі плата за навучанне ў ВНУ і ССНУ фарміруецца зыходзячы з рэальных затрат установы адукацыі


Аб гэтым заявіла на прэс-канферэнцыі намеснік прэм`ер-міністра, старшыня Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2016 годзе Наталля Качанава.
Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў падкрэсліў, што пры фарміраванні кошту навучання закладваецца мінімальная рэнтабельнасць. "Вясной многія ВНУ нязначна ўзнялі плату за навучанне.

Цяпер ва ўніверсітэтах кошт навучання ў сярэднім складае Br1,9 тыс. з улікам дэнамінацыі", - сказаў кіраўнік ведамства, дадаўшы, што аплата за навучанне - прэрагатыва ВНУ, рэктар поўнасцю адказвае за яе фарміраванне.

"Патрабаванне кіраўніка дзяржавы заключаецца ў тым, што аплата не павінна быць ніжэйшая за затраты на навучанне студэнта-платніка, - адзначыў Міхаіл Жураўкоў. - Павышаць плату за навучанне мы не маем намеру - ва ўсякім разе, мы не будзем падтрымліваць рэктараў, калі яны цяпер будуць выходзіць з такой ініцыятывай".

30 жніўня 2016, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.08.2016
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:978
 
Ключевые слова:
Платное образование Высшая школа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме