https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міхаіл Жураўкоў прапанаваў правесці Дні беларускай адукацыі з арганізацыяй круглых сталоў і навуковых семінараў у Кыргызстане ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызстана ў Беларусі Кубанычбекам Амураліевым


Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун.
Беларускі бок таксама запрасіў дэлегацыю рэктараў з Кыргызстана наведаць вядучыя ВНУ Беларусі з азнаямленчай мэтай. Міхаіл Жураўкоў адзначыў зацікаўленасць у больш цесным супрацоўніцтве, стажыроўках, абмене студэнтамі, школьнікамі, сумесным развіцці навуковых даследаванняў.

У 2015-2016 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі Беларусі вучыліся 45 грамадзян Кыргызстана. З іх 37 атрымлівалі вышэйшую адукацыю на платнай аснове. У 2016-2017 навучальным годзе адзін грамадзянін Кыргызскай Рэспублікі будзе прыняты ў БНТУ для навучання па адукацыйнай праграме дактарантуры.

8 ліпеня 2016, Мінск
Святлана Васілеўская - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.07.2016
Тематика:ЕАЭС, Образование в Беларуси
Просмотров:894
 
Ключевые слова:
Беларусь-Кыргызстан Образование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме