https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Былы дырэктар вучэбна-доследнага прадпрыемства БДУ прыгавораны судом да сямі гадоў пазбаўлення волі


Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінскага аблвыканкама Уладзімір Емяльянаў.
Да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў прыгавораны былы дырэктар вучэбна-доследнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Шчомысліца" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 2009 па 2015 гады кіраўнік атрымліваў ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый хабар за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэнні дагавораў арэнды памяшканняў, якія належаць ВДРУП "Шчомысліца".

У красавіку гэтага года на падставе матэрыялаў УБЭЗ УУС Мінскага аблвыканкама ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці ў дачыненні да былога дырэктара распачало адразу 11 крымінальных спраў па фактах атрымання хабару. Усяго ў дачыненні да яго была расследаваная 21 справа на падставе чч. 1, 2 і 3 арт. 430, арт. 14, ч. 1 арт. 430 КК. За вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, кіраўнік прадпрыемства атрымаў ад прадстаўнікоў камерцыйных структур у якасці хабару 123.700 долараў ЗША і 73.260 еўра.

Прысуд ў законную сілу не ўвайшоў і можа быць абскарджаны.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 жніўня 2016
 
Дата публикации:09.08.2016
Тематика:Бизнес, Образование в Беларуси
Просмотров:887
 
Ключевые слова:
Криминал Коррупция Экономические преступления
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме