https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Памяць аб сваіх каранях і павага да культуры роднай краіны ператвараюць групу людзей у нацыю


Аб гэтым заявіў 2 сакавіка старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з калектывам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Асноўная тэма размовы была прысвечана Году культуры ў Беларусі.

"Я не прытрымліваюся пазіцыі касмапаліта, такога "перакаці-поле". Чалавек павінен мець і памятаць свае карані, сваю культуру, мову, паважаць гэта. Тады мы нацыя, народ, а не проста група людзей. Дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы ўдалося захаваць і развіць асноўныя дасягненні ў сферы культуры", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Гаворачы аб юбілейных датах Года культуры, ён удзяліў асаблівую ўвагу 25-годдзю "Славянскага базару ў Віцебску". "Мы прывыклі, што ён кожны год праходзіць. Але гэта не местачковае мерапрыемства. Яно мае шырокі міжнародны рэзананс", - растлумачыў Міхаіл Мясніковіч і прывёў прыклад, як у час яго нядаўняй размовы з прэзідэнтам Туркменістана па эканамічных пытаннях той выказаў вялікае жаданне прыехаць на фестываль у Віцебск.

Аналагічна трэба папулярызаваць беларускую культуру не толькі праз міжнародныя фестывалі, але і праз імёны вядомых землякоў.

Таксама кіраўнік Савета Рэспублікі праінфармаваў аб Кодэксе аб культуры, які рыхтуецца да прыняцця ў 2016 годзе, і заклікаў прысутных паўдзельнічаць у гэтым працэсе канкрэтнымі прапановамі.

2 сакавіка Міхаіл Мясніковіч знаходзіцца ў Віцебскім рэгіёне. У абласным цэнтры ён наведаў медыцынскі ўніверсітэт, дзе азнаёміўся з арганізацыяй вучэбнага працэсу і навуковымі дасягненнямі, сустрэўся з выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ, даведаўся аб першых выніках работы створанага ў рэгіёне фармацэўтычнага кластара.

Таксама ў праграме візіту запланавана наведванне прадпрыемства "Палімерканструкцыя", Віцебскага футравага камбіната і паездка ў Бешанковіцкі раён, дзе з удзелам інвестараў з трох краін ужо ў гэтым годзе пачне працаваць фармацэўтычнае СТАА "Націвіта".

2 сакавіка 2016, Віцебск
Кацярына Князева - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.03.2016
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:1239
 
Ключевые слова:
Патриотизм Нация Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме