https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь лідзіруе сярод краін СНД па колькасці студэнтаў на 10 тыс. чалавек


Такія даныя Нацыянальны статыстычны камітэт прыводзіць у аглядзе, прысвечаным Міжнароднаму дню студэнта, які адзначаюць 17 лістапада.
У 2013/2014 навучальным годзе па колькасці студэнтаў у разліку на 10 тыс. чалавек Беларусь мела самы высокі паказчык сярод краін СНД — 417 чалавек. 

У Расіі гэты паказчык склаў 394 чалавекі, Кыргызстане — 391, ва Украіне — 380. 

На пачатак 2013/2014 навучальнага года ў 54 ВНУ Беларусі вучыліся 395,3 тыс. студэнтаў і 7,6 тыс. магістрантаў. У іх ліку — 13,9 тыс. грамадзян замежных дзяржаў (3,4% ад агульнай колькасці студэнтаў і магістрантаў). 

У студэнцкім асяроддзі колькасць дзяўчат пераважае над колькасцю юнакоў: на 10 маладых людзей прыпадае 14 дзяўчат. 

Трэцяя частка ўсіх студэнтаў вучыцца бясплатна. У дзяржаўных ВНУ за кошт бюджэтных сродкаў атрымліваюць адукацыю 57% студэнтаў дзённай формы навучання. Каля паловы ўсіх студэнтаў (49,6%) атрымліваюць адукацыю ў завочнай форме. 

На пачатак 2013/2014 навучальнага года ў дзяржаўных ВНУ стыпендыю атрымліваў кожны другі студэнт дзённай формы навучання. 

Больш як палова студэнтаў дзяржаўных ВНУ (58%) атрымлівае адукацыю на дзённай форме навучання, мае патрэбу ў інтэрнаце. З іх забяспечаныя месцамі ў інтэрнаце звыш 80 тыс. чалавек, або 73% ад агульнай колькасці маючых патрэбу. 

Нягледзячы на змяншэнне на 41% (у параўнанні з 2010 годам) прыёму паступаючых у 2013/2014 годзе на эканамічныя і юрыдычныя спецыяльнасці, сярод студэнтаў гэтыя спецыяльнасці па-ранейшаму застаюцца самымі запатрабаванымі. У мінулым навучальным годзе 37% усіх студэнтаў атрымлівалі адукацыю па гэтых спецыяльнасцыях: у дзяржаўных ВНУ — 31%, у прыватных — 94%. 

Карыстаюцца таксама попытам у Беларусі спецыяльнасці тэхнічнага і будаўнічага профіляў. Па іх вучыцца кожны чацвёрты студэнт. 

Кожны дзясяты студэнт выбраў спецыяльнасці педагагічнага профілю. На спецыяльнасцях сельскагаспадарчага профілю вырашылі спыніць свой выбар 7% усіх студэнтаў, медыцынскага профілю — 6%. 

У 2013 годзе беларускімі ВНУ выпушчана 83 тыс. чалавек, што ў разліку на 10.000 насельніцтва, занятага ў эканоміцы, складае 182 спецыялісты з вышэйшай адукацыяй.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 лістапада 2014
 
Дата публикации:17.11.2014
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:2150
 
Ключевые слова:
Статистика Содружество Независимых Государств Международный День студента
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме