https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Інстытуце пагранічнай службы адбыўся выпуск афіцэраў


22 чэрвеня на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбыўся рытуал і мітынг з нагоды ўручэння дыпломаў і нагрудных знакаў выпускнікам Інстытута пагранічнай службы Беларусі.
Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, за перыяд з 1997 па 2013 гады (16 выпускаў) існавання пагранічнага факультэта Ваеннай акадэміі і Інстытута пагранічнай службы падрыхтавана і выпушчана 1.157 маладых афіцэраў, з якіх 26 скончылі з залатым медалём і 86 — з дыпломам з адзнакай.

Сёлета інстытут выпусціў 11 афіцэраў аператыўна-тактычнага ўзроўню, якія прайшлі навучанне на факультэце "Кіраўніцтва органамі пагранічнай службы". Паспяховасць гэтай катэгорыі афіцэраў традыцыйна высокая, паколькі паступаюць на гэты факультэт афіцэры, якія зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку падчас службы ў тэрытарыяльных органах пагранічнай службы і  складаюць рэзерв для вылучэння на вышэйшыя кіруючыя пасады.

Дзяржаўная экзаменацыйная камісія высока ацаніла ўзровень падрыхтоўкі выпускнікоў: сярэдні бал па выніках комплекснага дзяржаўнага экзамену склаў 8,4. Адзін выпускнік закончыў інстытут з залатым медалём і шэсць — з дыпломам з адзнакай.

Сёлета з інстытута выпускаюцца 82 маладыя афіцэры. 9 выпускнікоў закончылі Інстытут з дыпломам з адзнакай. 22 чэрвеня старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта палкоўнік Аляксандр Баечка ўручыў ім дыпломы, лейтэнанцкія пагоны і нагрудныя знакі аб заканчэнні Інстытута пагранічнай службы.

Інстытут з`яўляецца самастойнай вышэйшай ваеннай навучальнай установай, адзіным эфектыўным механізмам фарміравання комплекснай сістэмы падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадравага патэнцыялу для органаў памежнай службы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:23.06.2013
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:1964
 
Ключевые слова:
Пограничная служба Выпуск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме