https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія школьнікі сталі пераможцамі першай міжнароднай алімпіяды па экалогіі


Аб гэтым паведаміла прэс-аташэ федэральнай тэрыторыі «Сірыус» Кацярына Алексіна.
Беларускія школьнікі сталі пераможцамі першай у свеце вочнай Міжнароднай алімпіяды па экалогіі і пытаннях змянення клімату (International Olympiad on Climate Change and Environmental Issues, IOCE 2024), якая адбылася ў Расіі на федэральнай тэрыторыі «Сірыус». 

Так, у індывідуальных заліках пераможцамі сталі Ксенія Заяц і Ілья Кур’яновіч з Беларусі, а таксама Заінаб Усман з Пакістана. Яны набралі максімальную колькасць балаў па выніках тэарэтычнага тура.

Усяго алімпіяда сабрала 30 школьнікаў з сямі краін свету: Беларусі, Расіі, Інданезіі, Таджыкістана, Пакістана, Рэспублікі Сейшэльскія Выспы і Абхазіі. Пераможцам алімпіяды стала зборная Расіі. Другое месца заняла зборная Беларусі, трэцяе — нацыянальная каманда Рэспублікі Сейшэльскія Выспы. Акрамя таго, зборная Беларусі атрымала спецыяльны прыз ад Каўказскага біясфернага запаведніка за лепшае рашэнне практычнага тура.

Алімпіяда складалася з двух тураў: тэарэтычнага і практычнага. Практычны тур праводзіўся ў гарах, на экалагічных маршрутах Каўказскага біясфернага запаведніка. Школьнікі рашалі задачы па экасістемных паслугах, даследаванні антрапагеннай нагрузкі, кіраванні турыстычнымі патокамі. Тэарэтычны тур ацэньваўся ў індывідуальным, а таксама камандным заліках, практычны — па выніках работы ўсёй каманды. Заданні ўяўлялі сабой кейсы ад індустрыяльных, прыродаахоўных і акадэмічных партнёраў "Сірыуса".

Звязда, 24 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:24.10.2024
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:103
 
Ключевые слова:
Экология Олимпиада Климат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме