Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні з рэзервовага фонду кіраўніка дзяржавы 680 тыс рублёў, каб заахвоціць адораных навучэнцаў, студэнтаў і іх педагогаў. Аб гэтым паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
У адпаведнасці з дадзеным рашэннем, прысуджаны 26 гранд-прэмій з уручэннем нагруднага знака лаўрэата прэзідэнцкага спецфонду.
Акрамя гэтага, прысуджаны 217 спецыяльных прэмій студэнтам і навучэнцам, якія сталі пераможцамі розных алімпіяд і конкурсаў рэспубліканскага ўзроўню, паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.
Таксама будуць заахвочаны педагогі, якія падрыхтавалі таленавітую моладзь.
У прэс-службе адзначылі, што ўзнагароджанне за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў атрымаюць больш як 20 педагагічных работнікаў.
Па традыцыі, кожны год у Беларусі студэнтам прызначаюцца і прэзідэнцкія стыпендыі.
У гэтым годзе за выдатную вучобу, поспехі ў навуцы і творчасці больш за 170 студэнтаў і курсантаў атрымаюць стыпендыю прэзідэнта Беларусі.
У прэс-службе кіраўніка дзяржавы падкрэслілі, што распараджэнне прэзідэнта накіравана на выяўленне і падтрымку найбольш матываванай і таленавітай моладзі. А таксама на тое, каб ствараць спрыяльныя ўмовы для паспяховай вучобы і стымулявання прафесійнага росту педагогаў.