Белдзяржуніверсітэт увайшоў у дзясятку лепшых універсітэтаў краін СНД, паведамілі ў аўторак у прэс-службе ВНУ.
Абноўлены рэйтынг Webometrics Ranking of World Universities (WRWU) быў апублікаваны напярэдадні.
У параўнанні з папярэднімі дадзенымі, БДУ ў рэйтынгу падняўся адразу на 416 пазіцый і заняў 703 месца. Такім чынам, галоўная ВНУ Беларусі трапіла ў дзясятку лепшых у СНД, а таксама абышла шэраг еўрапейскіх універсітэтаў, уключаючы Віленскі і Латвійскі ўніверсітэты.
Сярод беларускіх ВНУ другі радок з прыкметным адрывам займае Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт - ён размяшчаецца на 2661 радку, а трэці - Гродзенскі дзяржуніверсітэт і 3373 месца.
У тройку лепшых ВНУ свету паводле ацэнкі Webometrics уваходзяць Гарвардскі ўніверсітэт, Стэнфардскі ўніверсітэт і Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Усяго ў рэйтынгу ўлічваюцца больш за 28 тысяч універсітэтаў свету.
Sputnik, 30 ліпеня 2019