https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэгістрацыя на ЦТ пачынаецца ў Беларусі


У Беларусі 2 мая пачынаецца рэгістрацыя на асноўны этап цэнтралізаванага тэставання па навучальных прадметах, стартуе ўступная кампанія.
Зарэгістравацца на ЦТ можна па 1 чэрвеня ўключна. Раней Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік ВНУ і каледжаў у кожнай вобласці і Мінску, дзе гэта можна зрабіць.

Пункты рэгістрацыі (у гэтых жа ўстановах адукацыі затым пройдзе і само тэставанне) будуць адкрыты з 9.00 да 19.00 па буднях і з 9.00 да 18.00 па суботах (18 мая і 1 чэрвеня).

У час майскіх свят рэгістрацыя праводзіцца 6 мая.
Першае ЦТ абітурыенты будуць здаваць 11 чэрвеня па беларускай мове. На 13 чэрвеня назначана тэставанне па рускай мове. ЦТ па грамадазнаўстве пройдзе 15 чэрвеня, па матэматыцы - 17, па біялогіі - 19 чэрвеня. Тэставанне па замежнай мове (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) па графіку Мінадукацыі запланавана на 21 чэрвеня. Хімію абітурыенты будуць здаваць 23 чэрвеня, фізіку - 25, гісторыю Беларусі - 27, геаграфію - 29 чэрвеня. ЦТ па сусветнай гісторыі (навейшы час) адбудзецца 1 ліпеня.

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні (6, 8, 10 ліпеня) можна будзе з 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў БДУ. Тут жа гэтымі днямі праводзіцца тэставанне. 

Прымаць дакументы ВНУ будуць з 12 па 17 ліпеня. І з 15 лістапада па 5 снежня - на завочную форму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

Прыём дакументаў ад грамадзян, якія вырашылі паступаць на платную аснову, якія не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў саміх ВНУ, - з 12 ліпеня па 4 жніўня. А з 12 па 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.

Унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ Беларусі пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня - ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю.

Тэрміны залічэння за кошт сродкаў бюджэту - па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове - па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ВНУ ваенных і культуры).

2 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.05.2019
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:641
 
Ключевые слова:
Централизованное тестирование Вступительная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме