https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі пачалася ўступная кампанія


Дакументы на бюджэтную форму навучання ВНУ будуць прымаць з 12 па 17 ліпеня.
Выпускнікі педагагічных класаў паступаюць на профільныя спецыяльнасці па выніках суразмоўя, а дакументы падаюць з 12 па 14 ліпеня. Для тых, хто паступае на завочнае аддзяленне на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, тэрмін падачы дакументаў з 15 лістапада па 5 снежня.

Уступныя экзамены пачнуцца 18 ліпеня і працягнуцца ў залежнасці ад ВНУ ад трох да сямі дзён. Залічэнне на бюджэт адбудзецца да 28 ліпеня, на платнае аддзяленне — да 6 жніўня. На дадатковыя месцы залічэнне будзе праходзіць з 29 ліпеня па 3 жніўня.

У мінулым годзе ў асноўных ВНУ конкурс на папулярныя спецыяльнасці дасягаў 10 чалавек на месца. Самы высокі быў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на спецыяльнасць "Камунікатыўны дызайн" факультэта сацыякультурных камунікацый — 27,5 чалавека на месца.

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка конкурс склаў больш за два чалавекі на месца. У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі прахадныя балы пабілі рэкорды 2016 года. На дзённую бюджэтную форму навучання было пададзена 1.569 заяў на 1.036 месцаў. Самыя запатрабаваныя спецыяльнасці — "Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання" і "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" факультэта камп`ютарных сістэм і сетак.

У Мінскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце самы высокі конкурс быў на фармацэўтычным і стаматалагічным факультэтах — 2,6 чалавека на месца з прахаднымі баламі 376 і 375.

Прахадныя балы на самым папулярным факультэце Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта — перакладчыцкім — 362—378.

Па выніках Цэнтралізаванага тэставання, у якім прынялі ўдзел 84 тыс. чалавек, у гэтым годзе ніхто з абітурыентаў не набраў 300 балаў.

Як адзначыў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк, самы высокі рэзультат па выніках трох іспытаў у ходзе асноўнага этапу ЦТ паказаў адзін чалавек — 298 балаў. Тры чалавекі набралі 297 балаў, два — 296. У цэлым сёлета на 100 балаў іспыты здалі 392 абітурыенты, а 16 з іх — адразу па двух прадметах.

Канчатковыя вынікі ЦТ стануць вядомыя бліжэй да канца ліпеня, сказаў Міксюк. У пункты тэставання РІКВ перадаў амаль 262,5 тыс. сертыфікатаў.

Ва ўступнай кампаніі 2018 года ўдзельнічае 51 установа вышэйшай адукацыі, з іх 42 дзяржаўныя і дзевяць прыватнай формы ўласнасці.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 12 ліпеня 2018
 
Дата публикации:12.07.2018
Тематика:Новости, Образование в Беларуси
Просмотров:965
 
Ключевые слова:
Вступительная кампания Централизованное тестирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме