Курс валютпокупкапродажа
USD356.11358.85
EUR417.05421.69
RUR5.375.45
www.kurs.kz
 


 



Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі аб`явіў падзяку 22 работнікам сферы вышэйшай адукацыі, студэнтам і курсантам


Адпаведныя распараджэнні падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Падзяка прэзідэнта Беларусі "за плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўнёсак у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё творчых здольнасцяў таленавітай моладзі, выдатныя поспехі ў вучобе, высокія паказчыкі ў навуковай і грамадскай дзейнасці" абвешчаная 22 работнікам сферы вышэйшай адукацыі, студэнтам і курсантам.

У ліку ўдастоеных падзякі: дацэнт кафедры тэхналогіі і методыкі выкладання Полацкага дзяржуніверсітэта Ірына Андрэева, загадчык кафедры іхтыялогіі і рыбаводства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Мікалай Барулін, начальнік кафедры замежных моў Інстытута пагранічнай службы Таццяна Перавалава, студэнтка пятага курса энергетычнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Алена Богдан, студэнт пятага курса механічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Павел Буйлянкоў, курсант чацвёртага курса факультэта міліцыі Акадэміі МУС Беларусі Надзея Каспяровіч.

БелаПАН
Мінск, 27 чэрвеня 2018
 
Дата публикации:27.06.2018
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:76
 
Ключевые слова:
Образование в Беларуси Награждение Молодёжь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме