https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь займае 2-е месца сярод краін СНД па колькасці студэнтаў


Беларусь трапіла ў топ-5 краін СНД з найбольшай колькасцю студэнтаў у ВНУ.
Такая інфармацыя прыводзіцца ў статыстычным аглядзе да Міжнароднага дня студэнтаў (17 лістапада), апублікаваным на сайце Белстата.

Кожны сёмы малады чалавек у Беларусі - студэнт. У 2018/2019 навучальным годзе ў рэспубліцы на 10 тыс. насельніцтва прыпадала 298 студэнтаў.

Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у СНД. У топ-5 краін з найбольшай колькасцю студэнтаў у ВНУ Беларусь займае другі радок.

На першым Украіна з паказчыкам 314 на 10 тыс. насельніцтва, на трэцім Казахстан - 295, затым ідуць Расія - 284 і Арменія - 271.

У мінулым навучальным годзе 268,1 тыс. студэнтаў навучаліся больш як па 400 спецыяльнасцях і напрамках у 51 установе вышэйшай адукацыі.

Самыя шматлікія: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Замыкае пяцёрку Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы.

У студэнцкім асяроддзі пераважаюць дзяўчаты (113 да 100).

Стыпендыю на дзённай форме навучання атрымлівалі 82,9 тыс. студэнтаў, у інтэрнатах ВНУ пражывалі 78,9 тыс., або 83,6 працэнта ад колькасці маючых патрэбу ў іх.

У мінулым навучальным годзе ў беларускіх ВНУ навучаліся 15,5 тыс. іншаземцаў (5,8 працэнта ад агульнай колькасці студэнтаў), амаль 68 працэнтаў з іх - прадстаўнікі краін СНД.

Штогод усё больш студэнтаў вырашаюць прадаўжаць навучанне на другой ступені вышэйшай адукацыі - у магістратуры.

За апошнія 10 гадоў колькасць магістрантаў вырасла ў 3,4 раза і ў 2018/2019 навучальным годзе дасягнула 14,7 тыс. чалавек.

14 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.11.2019
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:522
 
Ключевые слова:
Статистика СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме