https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларусь паднялася на 40-ы радок у глабальным рэйтынгу валодання англійскай мовай


Беларусь у глабальным рэйтынгу валодання англійскай мовай у 2020 годзе паднялася на сем пазіцый і заняла 40-ы радок, абагнаўшы Расію і Украіну. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце рэйтынгу EF English Proficiency Index.
Спецыялісты, якія складаюць рэйтынг, грунтаваліся на дадзеных 2,2 млн паўналетніх жыхароў 100 рэгіёнаў свету, для якіх англійская мова не з’яўляецца роднай.

Займаючы 40-ы радок, Беларусь уваходзіць у групу краін з сярэднім узроўнем валодання англійскай мовай. Там жа знаходзяцца Расія, якая заняла 49-е месца, і Украіна, якая размясцілася на 44-й пазіцыі.

Сярод нашых суседзяў лідзіруе Польшча — 16-е месца рэйтынгу. Следам, на 24-м радку, размясцілася Літва, а на 29-м месцы — Латвія.

Першае месца ўжо другі год запар застаецца за Нідэрландамі. У топ-5 таксама ўвайшлі Данія, Фінляндыя, Швецыя і Нарвегія.

Звязда, 21 лістапада 2020
 
Дата публикации:21.11.2020
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:38
 
Ключевые слова:
Рейтинг Английский язык
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме