https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Акцыя "У школу з добрым сэрцам" стартуе ў Беларусі 1 жніўня


Рэспубліканская дабрачынная акцыя "У школу з добрым сэрцам", ініцыятарам правядзення якой з 2015 года выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, стартуе ў Беларусі 1 жніўня, паведаміла сакратарка Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.
"Наша традыцыйная акцыя стартуе за месяц да пачатку новага школьнага сезона. Напярэдадні Дня ведаў мерапрыемствы па аказанні адраснай сацыяльнай падтрымкі маючым патрэбу шматдзетным, няпоўным сем`ям, сем`ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і маюць цяжкасці пры падтрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года, а таксама дзіцячым інтэрнатным установам, над якімі шэфствуюць валанцёрскія атрады руху "Добрае сэрца", будуць арганізаваны ва ўсіх рэгіёнах краіны", - расказала Аляксандра Ганчарова.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя "У школу з добрым сэрцам" накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да аказання адраснай дапамогі маючым патрэбу сем`ям.

"Штогод акцыя аб`ядноўвае намаганні моладзі для ажыццяўлення сацыяльна значнай дзейнасці на карысць грамадства. У 2021 годзе нашы валанцёрскія атрады правялі больш за 330 мерапрыемстваў з уручэннем падарункаў школьнікам з маламаёмных сем`яў і дзіцячых дамоў. У акцыі прынялі ўдзел больш за 4 тыс. валанцёраў", - рэзюмавала Аляксандра Ганчарова.

28 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.07.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:979
 
Ключевые слова:
Акция БРСМ Волонтёры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме