https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінкульт Беларусі даручыў прапрацаваць пытанне падрыхтоўкі кадраў артыстаў цырка на базе айчынных устаноў адукацыі з 2024 года


Пытанні развіцця цыркавога мастацтва разгледжаны на пасяджэнні калегіі Міністэрства культуры, паведамляе ведамства.
У нашай краіне працуюць два прафесійныя цыркі. Гэта добра вядомыя айчыннаму і замежнаму гледачу Беларускі дзяржаўны і Гомельскі дзяржаўны цыркі. Сваёй творчасцю таксама радуюць 47 аматарскіх цыркавых калектываў.

Адносна развіцця творчай дзейнасці на калегіі пастаўлена задача стварэння цыркамі нацыянальных цыркавых праграм з удзелам не менш як 50% беларускіх артыстаў. Яшчэ адзін стратэгічны кірунак — дасягненне з расійскімі цыркамі прамых дамоўленасцяў па пракаце цыркавых праграм і нумароў.

Асобна было разгледжана пытанне кадравага забеспячэння. «Падрыхтоўка цыркавых артыстаў у нашай краіне пакуль не вядзецца. Кадравым рэзервам для прафесійных цыркаў з’яўляюцца былыя выхаванцы аматарскіх цыркавых калектываў. У сувязі з гэтым пастаўлена задача вывучыць вопыт выкладання ў Расійскім дзяржаўным вучылішчы цыркавога і эстраднага мастацтва імя М.М.Румянцава і з улікам дадзенага вопыту прапрацаваць пытанне падрыхтоўкі кадраў артыстаў цырка на базе айчыннай установы адукацыі пачынаючы ўжо з 2024/2025 гадоў», — адзначаецца ў паведамленні Мінкульта. У гэтым годзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў распачата падрыхтоўка ў завочнай форме навучання па спецыяльнасці «Рэжысура святаў (цыркавыя прадстаўлення)».

Таксама прынята рашэнне аб арганізацыі павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў прафесійных цыркаў па акцёрскім майстэрстве, харэаграфіі, рэжысуры, гукарэжысуры ў інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Інстытуце павышэння кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Павышэнне кваліфікацыі будзе арганізавана і для кіраўнікоў, рэжысёраў, рэпетытараў цыркавых нумароў аматарскіх цыркавых калектываў.

Ужо ў 2023 годзе ў інстытуце павышэння кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў будуць праходзіць заняткі з прыцягненнем пры неабходнасці спецыялістаў з Расійскай Федэрацыі.

У 2021-2022 гадах Белдзяржцыркам падрыхтавана 6 новых праграм. Ва ўсіх прымалі ўдзел беларускія артысты. Гомельскім цыркам у гэты перыяд ажыццёўлена падрыхтоўка і пракат 10 цыркавых праграм, у 8 з якіх таксама прымалі ўдзел беларускія артысты.

Звязда, 26 жніўня 2022
 
Дата публикации:26.08.2022
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:942
 
Ключевые слова:
Белгосцирк Режиссура праздников Подготовка цирковых артистов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме