https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Моладзевы праект «Адзіны дзень інфармавання вачыма студэнтаў» стартаваў у БДУ


Ініцыятыва накіравана на стварэнне ўмоў для абмеркавання на даступнай для студэнтаў мове грамадска-палітычнага парадку дня краіны, узмацненне іх грамадзянскай актыўнасці, падрыхтоўку моладзевых лідараў, меркаванняў і фармаванне ў іх экспертнай кампетэнцыі.
Адзіны дзень інфармавання праводзіцца ў Беларусі штомесяц кожны трэці чацвер і дазваляе працоўным калектывам абмеркаваць актуальныя пытанні, якія тычацца падзей у Беларусі і ў свеце. У БДУ традыцыйна тэматыка разглядаецца супрацоўнікамі сумесна са студэнтамі. У якасці спікераў запрашаюць вядомых беларускіх гісторыкаў, палітолагаў, эканамістаў, сацыёлагаў і інш. У сувязі з гэтым ёсць пэўная рызыка недастатковага разумення моладдзю інфармацыі, што транслюецца.

Ініцыяваны праект прадугледжвае падрыхтоўку экспертаў з ліку студэнтаў з мэтай мадэлявання Адзінага дня інфармавання ў моладзевай аўдыторыі.

«Для нас важна стварыць давяральную атмасферу, дзе кожны з удзельнікаў зможа не толькі падзяліцца сваім меркаваннем, але і пачуць апанента. Таму для паспяховай рэалізацыі задуманага мы звярнуліся да прынцыпу «роўны навучае роўнага», — расказала куратарка праекта, спецыялістка упраўлення па выхаваўчай рабоце з моладдзю Вольга Мухля. Паводле яе слоў, цяпер прасочваецца неабходнасць работы з патокамі інфармацыі, фармавання патрэбных навыкаў работы з рознымі крыніцамі і супрацьстаяння маніпуляцыйным тэхналогіям.

Падрыхтавацца маладым экспертам да размовы са студэнтамі дапамогуць выкладчыкі БДУ, якія раз у месяц будуць праводзіць двухдзённае навучанне. На занятках пройдзе дэталёвы разгляд і вывучэнне тэмы Адзінага дня інфармавання, прапрацоўка ўсіх пытанняў, якія ўзнікаюць, асваенне аратарскіх і лідарскіх якасцей. Дарэчы, да кожнага мерапрыемства спіс спікераў будзе абнаўляцца.

Стаць мадэратарам могуць усе ахвотныя студэнты. На дадзены момант падрыхтоўку ў якасці спікераў прайшлі 17 студэнтаў БДУ. Іх першае выступленне адбылося 16 лістапада падчас Адзінага дня інфармавання па пытаннях эканамічнай бяспекі, адукаванасці насельніцтва ў гэтай сферы, дасведчанасці аб сацыяльна-дэмаграфічным развіцці краіны. Адзін з удзельнікаў ініцыятывы чацвёртакурсніца факультэта філасофіі і сацыяльных навук Аліна Місун падзялілася сваімі ўражаннямі: «Праект — гэта выдатная магчымасць для студэнтаў паспрабаваць сябе ў новай ролі і паглядзець на Адзіны дзень інфармавання па-іншаму. Для мяне гэта быў новы вопыт, які дазволіў атрымаць важныя навыкі, асвоіць прафесійныя якасці і кампетэнцыі».

Надзея Нікалаева
Звязда, 24 лістапада 2023
 
Дата публикации:24.11.2023
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:142
 
Ключевые слова:
Молодёжь Патриотизм Единый день информирования Экономическая безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме