https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Ігар Петрышэнка: дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця павінны атрымліваць адукацыю


На базе Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка прайшло выязное пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, якое ўзначаліў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка.
Пасяджэнне было прысвечана ролі Інстытута інклюзіўнай адукацыі ў сістэме работы з дзецьмі з асаблівымі адукацыйнымі патрэбнасцямі.

"Асаблівы аспект сёння - выпрацоўка прапаноў па ўдасканаленні работы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. У нас у краіне гэта лічба прырастае штогод. У мінулым годзе такіх дзяцей стала на 1,5 тыс. больш, цяпер іх налічваецца 181 тыс. чалавек. Таму мы павінны актыўна з гэтай катэгорыяй дзяцей працаваць, асабліва мы павінны дапамагчы бацькам адаптаваць іх, і самае галоўнае - каб дзеці атрымалі адукацыю. У нас 99,9 працэнта дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця атрымліваюць адукацыю, з іх больш за 70 працэнтаў - інклюзіўная адукацыя. Мы маем 28-гадовы вопыт менавіта ў атрыманні інклюзіўнай адукацыі. Гэта калі дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця разам з іншымі дзецьмі знаходзяцца ў дзіцячым садзе, у школе. Здаровыя дзеці па-асабліваму ставяцца да іх і дапамагаюць ім асвоіць тыя ці іншыя навыкі, гэта развівае пачуццё дружбы, талерантнасці і іншыя добрыя якасці, ідзе ўзаемаабмен, узаемаўзбагачэнне. Дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў гэтых умовах больш актыўна развіваюцца і атрымліваюць тыя навыкі і веды, якія ім неабходны", - расказаў Ігар Петрышэнка.

Больш за 50 цэнтраў ранняга ўмяшання па лініі Міністэрства аховы здароўя і 141 цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі па лініі Міністэрства адукацыі працуюць з дзецьмі з АПФР.

"Сёння ў Інстытуце інклюзіўнай адукацыі БДПУ мы змаглі ўбачыць, як маці з дзецьмі з асаблівасцямі ў развіцці пры дапамозе лепшых педагогаў асвойваюць тыя ці іншыя азы, каб дапамагчы дзіцяці авалодаць патрэбнымі навыкамі і атрымаць веды. Інстытут інклюзіўнай адукацыі БДПУ з’яўляецца базавай арганізацыяй у рамках СНД, гэта азначае, што мы дасягнулі поспехаў у перадавых методыках, да нас прыязджаюць вучыцца. Мы ў далейшым маем намер прадаўжаць гэту работу для таго, каб дзеці атрымлівалі адпаведную адукацыю, знаходзілі сваю пуцёўку ў жыццё, асвойвалі рабочыя прафесіі, атрымлівалі вышэйшую адукацыю, тыя, хто могуць", - адзначыў віцэ-прэм’ер.

Галоўнае пытанне на парадку дня пасяджэння камісіі - гэта павышэнне эфектыўнасці інклюзіўнай адукацыі ў рамках адукацыйнага працэсу ў краіне, таксама размова вялася аб арганізацыі міжведамаснага ўзаемадзеяння ў гэтым пытанні, абмяркоўваўся план Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці на бягучы год і графік прыёму грамадзян.

"Мы цудоўна разумеем, што без падрыхтаваных педагогаў - настаўнікаў-дэфектолагаў, выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі, настаўнікаў-прадметнікаў дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзеці з асаблівымі адукацыйнымі патрэбнасцямі не змогуць якасна прайсці этап, які мы ўсе праходзім, і ён называецца адукацыя, - падкрэсліла дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ Вера Хітрук. - Менавіта гэту праблему вырашае Інстытут на працягу многіх гадоў. Мы з’яўляемся самым буйным навукова-практычным інавацыйным цэнтрам па падрыхтоўцы настаўнікаў-дэфектолагаў. Акрамя таго, Інстытут фарміруе змест, які сёння дапамагае кожнаму педагогу зразумець, як уключыць дзіця ў адукацыйны працэс, як арганізаваць яго ўзаемадзеянне з равеснікамі, як наладзіць камунікацыю з сям’ёй, бацькамі і законнымі прадстаўнікамі для таго, каб у выніку гэта камунікацыя і стасункі прыносілі эфект. Мы ўсе цудоўна разумеем, што адукацыя ў жыцці кожнага з нас - гэта этап. Пасля адукацыі самым важным з’яўляецца тое, як дзіця знаходзіць сваё месца ў грамадстве. Для гэтага яно атрымлівае прафесію, яно вучыцца ўзаемадзейнічаць. Менавіта гэтыя інструменты яно набывае тады, калі вучыцца разам з усімі дзецьмі".

Кіраўнік Інстытута нагадала, што бягучы год аб’яўлены ў Беларусі Годам якасці. "Гэта лінія і акцэнты распаўсюджваюцца і на адукацыю, у тым ліку адукацыю дзяцей з асаблівымі патрэбнасцямі. Таму сёння мы гаворым аб механізмах і інструментах, якія дапамаглі б гэту якасць забяспечыць, каб кожнае дзіця, незалежна ад таго, якія асаблівасці ў яго або дзе пражывае, мела права на атрыманне якаснай адукацыі", - адзначыла Вера Хітрук.

У склад камісіі ўвайшлі дэпутаты Нацыянальнага сходу, прадстаўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання, судовых органаў, устаноў адукацыі. Перад пачаткам пасяджэння ўдзельнікі наведалі Рэспубліканскі цэнтр развіцця інклюзіўнай адукацыі, азнаёміліся з яго дзейнасцю, пабывалі ў вучэбнай лабараторыі "Адукацыя без межаў", азнаёміліся з фотавыставай "Проста дзеці" і навукова-метадычнымі распрацоўкамі прафесарска-выкладчыцкага складу Інстытута інклюзіўнай адукацыі.

17 студзеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.01.2024
Тематика:Культура, Образование в Беларуси
Просмотров:126
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Права ребёнка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме